Марыя Барташэвіч (1926 — да 1996) — сябра мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля, належала да смаргонскай групы арганізацыі.http://www.slounik.org/154752.html Біяграфія Марыі Барташэвіч
Біяграфія Нарадзілася 1926 г. у в. Кунцаўшчына Ашмянскага павету Віленскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы (цяпер Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць).
Вучылася ў Смаргонскай сярэдняй школе. Восенню 1949 г., калі знаходзілася ўжо ў 10-м класе, далучылася да мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху. Моладзевая арганізацыя, кіраўніком якой быў Расціслаў Лапіцкі, у асноўным займалася распаўсюджваннем антысавецкіх улётак, але ў будучыні планавалася перайсці і да больш актыўных дзеянняў.
23 сакавіка 1950 г. была арыштаваная савецкімі карнымі органамі. На допытах усё адмаўляла. 8 мая на працэсе разам з іншай удзельніцай падполля, Чаславай Ашукоўскай, была асуджана ваенным трыбуналам Беларускай Вайсковай Акругі на 10 гадоў зняволення ў канцлагерах з паражэннем у правах на 5 год «за неданясенне».
Тэрмін зняволення адбывала, паводле сведчання суседзяў, у Комі. Пасля вызвалення тамсама і засталася, выйшаўшы замуж і змяніўшы прозвішча на Абумава.
Літаратура Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. — ISBN 985-6374-07-3. Чарняўскі Міхась. Ня бойцеся ахвяраў і пакут. — Вільня, 2006. — ISBN 978-9857-0620-58. Чарняўскі М. М. Да гісторыі Мядзельска-Смаргонскага вучнёўскага падполля // Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў ХХ стагоддзі: Матэрыялы нав.-практ. канферэнцыі (Менск, 27—28 лютага 1998 г.). Мн., 1998.
Спасылкі
Катэгорыя:Члены мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля (1947) Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Смаргонскім раёне