Масавыя забойствы ў Агасагу і Велінгара — серыя нападаў 23 сакавіка 2019 года, падчас якіх баевікі забілі каля 160 прадстаўнікоў народа фульбэ ў цэнтральнай частцы Малі. Атакі адбыліся пасля таго, як урад Малі абвясціў аб знішчэнні пакінутых груп ісламістаў у краінеhttps://www.kommersant.ru/doc/3923720.
Перадгісторыя Пастухі народа фульбэ ўступалі у канфлікт з іншымі этнічнымі групамі Малі за магчымасць пасвіць жывёлу на пэўнай тэрыторыі і доступу да вады. Гэтыя канфлікты абвастрыліся з-за кліматычных зменаў, дэградацыі глебаў і роста насельніцтва. Паводле даных выдання African Arguments толькі невялікая частка народа фульбэ актыўна падтрымлівала ісламісцкія групы, але іншыя народы Малі не падзялялі гэта меркаванне і часта асацыявалі фульбэ з тэрарыстамі.
Напады Напады адбыліся ў вёсках Агасагу і Велінгара, населенымі прадстаўнікамі фульбэ. Па словах мясцовых малійскіх чыноўнікаў, атакі былі здзейснены паляўнічымі народа дагонаў, якія былі ўзброены агнястрэльнай зброяй і мачэтэ. Нападаючыя дагоны абвінавацілі жыхароў вёсак у сувязях з джыхадзістамі і заявілі, што атака была прадпрынята як помста за напад Аль-Каіды на ваенную базу ў Малі на мінулым тыдні, у выніку якога загінулі 23 малійскія салдаты. Па словах відавочцаў, амаль усе хаты ў вёсках былі спалены дашчэнту.
Па выніках атакі былі забітыя 160 чалавек.
Наступствы Пасля нападаў прэзідэнт Малі Ібрагім Бубакар Кейта звольніў начальніка штаба арміі генерала М’Бембу Мусу Кейту і камандзіра сухапутных войскаў генерала Абдрахаманэ Бэбі. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый абвясціла, што 26 сакавіка накіруе следчую групу на месца злачынства. Прэзідэнт Ібрагім Бубакар Кейта загадаў, каб дагонская міліцыя Dan Na Ambassagou, адказная за напад, была скасавана. Арганізацыя Human Rights Watch таксама абвінаваціла апалчэнне ў тым, што яна нясе адказнасць за масавыя забойствы, хоць кіраўнік атрадаў гэта адмаўляў.
Спецыяльны саветнік ААН па папярэджанні генацыду Адама Дыенг заявіў, што ў канфлікце прысутнічае этнічны складнік. Ён нагадаў, што 26 сакавіка 2019 гады 6 дагонаў былі забітыя і яшчэ 20 выкрадзеныя меркавана ўзброенымі прадстаўнікамі фульбэ ў вёсках Уаду і Керэ-Керэ. 30 сакавіка прадстаўнікі праваахоўных органаў Малі затрымалі пецярых падазраваных у нападзе на фульбэ, якія самі раней сталі ахвярамі гвалту.
Катэгорыя:Падзеі 23 сакавіка Катэгорыя:Сакавік 2019 года Катэгорыя:2019 год у Афрыцы Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2019 годзе Катэгорыя:Вайна ў Малі