Тэракты на Шры-Ланцы 21, 22 і 26 красавіка 2019 года — серыя з дзевяці выбухаў у трох каталіцкіх цэрквах і чатырох гатэлях у некалькіх гарадах Шры-Ланкі, уключаючы сталіцу Каломба. У выніку тэрактаў загінулі 269 чалавек. У цэрквах выбухі адбыліся падчас велікоднай імшы ў Негомба, Батыкалоа і Каломба. Адначасна адбыліся тэрарыстычныя акцыі ў гатэлях Shangri-La, Cinnamon Grand і Kingsbury ў Каломба. На наступны дзень адбыўся яшчэ адзін выбух. Два выбухі былі ажыццёўлены тэрарыстамі-смяротнікамі. Былі затрыманыя 40 тэрарыстаў, як мяркуецца, звязаныя з мусульманскай арганізацыяй National Thowheeth Jama'ath і «Ісламскай дзяржавай», якая ўзяла на сябе адказнасць за атакі.
Гэтыя тэракты сталі першымі на Шры-Ланцы з часоў грамадзянскай вайны.
Фон 70 % насельніцтва Шры-Ланкі — будысты, а 9,7 % — мусульмане. Каля 7,4 % насельніцтва краіны з’яўляюцца хрысціянамі, з іх 82 % — католікі, якія вядуць сваю рэлігійную спадчыну непасрэдна ад партугальцаў.
Велікодная нядзеля — адзін з самых святых дзён хрысціянства; наведвальнасць царквы ў Шры-Ланцы вельмі высокая ў гэты дзень.
«New York Times» і AFP паведамілі, што начальнік паліцыі папярэдзіў чыноўнікаў службы бяспекі за дзесяць дзён да нападу пра пагрозу для буйных цэркваў з боку радыкальнай ісламісцкай групоўкі НТД. Аднак ніякай інфармацыі пра гэта не было перададзена высокапастаўленым палітыкам краіныВзрывы на Шри-Ланке отдадут эхом в Москве (Романов Роман) // Відэа на Yotube .
Тэракты Калі хрысціяне ў Шры-Ланцы святкавалі велікодную нядзельную імшу, у цэрквах і гатэлях па ўсёй краіне адбыліся выбухі. Лічыцца, што прынамсі два выбухі былі ажыццёўлены тэрарыстамі-смяротнікамі. Сярод загінулых было 35 замежнікаў, у тым ліку амерыканскія, брытанскія і галандскія грамадзяне. Батыкалоа У царкве Сіёна ў Батыкалоа таксама быў зладжаны выбух. Супрацоўнік бальніцы распавёў, што пасля гэтага выбуху да іх паступіла больш за 300 чалавек з траўмамі. СМІ краіны паведамілі, што па меншай меры 40 чалавек загінулі ў Каломба, 93 чалавекі ў Негомба і 27 забітыя ў Батыкалоа. Па паведамленнях аднаго з паліцэйскіх, дзевяць забітых былі замежнымі турыстамі.
Дэхівала Зала прыёмаў ля Заалагічнага сада ў Дэхівале таксама была ўзарваная, на месцы здарэння былі зарэгістраваны дзве ахвяры. Дэматагода Пра выбух у Дэматагода паступілі паведамленні з жылога комплексу на вуліцы Махавіла Удана. Калмунай 26 красавіка ў Калмунай адбылося яшчэ 3 выбухі.
Наступствы 21 красавіка дом арцыбіскупа ў Каломба абвясціў, што ўсе запланаваныя на вечар каталіцкія велікодныя набажэнствы былі адмененыя.
26 красавіка паліцыя правяла спецаперацыю ў горадзе Сейнтамаруту. Праваахоўныя органы выявілі там месца, дзе, як мяркуецца, вырабляліся паясы смяротнікаў для ўдзельнікаў тэракту 21 красавіка. Таксама падчас рэйду былі знішчаны 15 баевікоў. Партал Adaderana паведамляў, што ў ходзе спецаперацыі ў доме меркаваных тэрарыстаў былі знойдзеныя сцягі і адзенне, звязаныя з ІД, а таксама выбуховае рэчыва, 100 тыс. жалезных шарыкаў і дрон. Акрамя таго, ВМС Шры-Ланкі затрымалі трох падазраваных з выбухоўкай С-4 недалёка ад чыгуначнай станцыі ў прыгарадзе Каломба.
6 мая паліцыя Шры-Ланкі заявіла пра нейтралізацыю ўсіх падазраваных у выбухах.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Красавік 2019 года Катэгорыя:Падзеі 21 красавіка Катэгорыя:Падзеі 22 красавіка Катэгорыя:Падзеі 26 красавіка Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2019 годзе Катэгорыя:Гісторыя Шры-Ланкі Катэгорыя:Тэракты-самагубствы Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты 2019 года Катэгорыя:2019 год у Азіі