Айцец Яўге́н Святапо́лк-Мі́рскі (), свецкае імя Лявон (3 красавіка 1876 — 28 лютага 1918, Магілёў) — каталіцкі святар.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1876 годзе ў шляхецкай сям’і Святаполк-Мірскіх. Пачатковую адукацыю атрымаў дома, пэўны час навучаўся ў прыватнай сямікласай рэальнай вучылішча ў Санкт-Пецярбургу. У 1891 годзе паступіў у Магілёўскую рымска-каталіцкую духоўную семінарыю ў Пецярбургу (скончыў у 1896). Рукапакладзены ў святары ў 1906 годзе магілёўскім дапаможным біскупам Францішкам Альбінам Сыманам.

У 1902—1904 гадах працаваў вікарным святаром у Табольску, у 1903 пераведзены ў Краснаярск. З 1906 — выкладчык катэхізісу ў гімназіях Гомелю, з 1910 — зноў у Краснаярску. З 1912 года быў выкладчыкам у дзявочай французскай гімназіі ў Пецярбургу. У тым жа годзе пераведзены ў Магілёў, дзе стаў настаяцелем кафедры і дэканам.

8 лютага 1918 года па загаду народных камісараў Магілёву Аронава, Гольдмана і Гольдберга арыштаваны бальшавікамі і абвінавачаны ў контррэвалюцыйнай дзейнасці, дапамозе польскім войскам, прыналежнасці да ПВА і ўкрывальніцтве польскіх салдат. 28 лютага старшыня Магілёўскага губернскага выканкама Савета рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Міхаіл Гольдман перадаў ксяндза рэвалюцыйнаму трыбуналу, які прысудзіў Святаполк-Мірскага да НМП. У час вынясення прысуду прысутныя парафіяне ўзнялі верхал і паспрабавалі адбіць святара, у адказ салдаты адкрылі вагонь, забіўшы і параніўшы некалькі чалавек. Святара і яшчэ двух затрыманых тады ж вывезлі па-за горад і пасля катаванняў расстралялі. Існуе паданне, як перад расстрэлам бальшавікі патрабавалі, каб ксёндз адрокся ад веры, на што той адказаў: «Цела забіць можаце, але душу не заб’яце»«Закладнік бальшавікоў». 100 гадоў таму ў Магілёве забілі ксяндза Яўгена Сьвятаполк-Мірскага.

Наступнага дня цела святара было выяўленае з пяццю вагняпальнымі і чатырма нажавымі ранамі, разбітай галавою і зламанымі рукамі. Улады забаранілі адпяванне, дазволіўшы толькі захаваць цела на месцы расстрэлу. Пасля ўваходу ў Магілёў польскага войска генерала Юзафа Доўбар-Мусніцкага цела было перапахавана на мясцовых каталіцкіх могілках.

У кафедральным касцёле Святога Станіслава ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў памяць аб святарах-пакутніках, сярод якіх згадваецца і Святаполк-Мірскі.

Літаратура

Спасылкі Святар Яўген Святаполк-Мірскі

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Памерлі ў Магілёве Катэгорыя:Рэлігійныя дзеячы Беларусі