Іван Аляксандравіч Пыр’еў (; 4 (17) лістапада 1901, с. Камень, Барнаульскі павет, Томская губерня — , ) — савецкі , , , , грамадскі дзеяч. Народны артыст СССР (1948). Лаўрэат шасці Сталінскіх прэмій (1941, 1942, 1943, 1946, 1948, 1951).
Біяграфія У 1923 годзе скончыў акцёрскае аддзяленне Дзяржаўнай эксперыментальнай тэатральнай майстэрні, вучыўся там жа на рэжысёрскім аддзяленні. З 1925 года пачаў дзейнасць у кінематографе. Працаваў сцэнарыстам і рэжысёрам на кінастудыях «Дзяржкіно», «Пралеткіно», «Саюзкіно» (цяпер — «Масфільм»). З 1926 года — памочнік рэжысёра на фільмах Юрыя Тарыча.
У 1936 годзе на экраны СССР выйшаў яго фільм «Партыйны білет», для якога паэт Павел Васільеў паслужыў правобразам галоўнага антыгероя — «шпіёна», «дыверсанта» і «ворага народа» (Васільеў расстраляны ў 1937 годзе).
Усенародную папулярнасць набылі яго музычныя камедыі «Багатая нявеста», «Трактарысты», «Свінарка і пастух», «Кубанскія казакі», рамантычныя музычныя фільмы «У шэсць гадзін вечара пасля вайны», «Казанне пра зямлю Сібірскую». Ва ўсіх гэтых фільмах сыграла галоўныя ролі яго жонка — актрыса Марына Ладыніна.
Таксама вядомы сваімі экранізацыямі твораў Фёдара Дастаеўскага «Ідыёт» (1958) і «Браты Карамазавы» (1969).
У 1954—1957 гадах — дырэктар кінастудыі «Масфільм», затым кіраваў там жа творчым аб’яднаннем «Прамень». З 1956 года — ініцыятар стварэння і кіраўнік (да 1960) Вышэйшых рэжысёрскіх курсаў пры «Масфільме». Быў галоўным рэдактарам галоўнага друкаванага органа кінематаграфістаў — часопіса «Мастацтва кіно», намеснікам старшыні Вялікага мастацкага савета Міністэрства кінематаграфіі СССР. Заснавальнік і першы кіраўнік Саюза кінематаграфістаў СССР. У 1957—1965 гадах — старшыня яго аргкамітэта.
У 1956 годзе ўступіў у КПСС. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання. 7 лютага 1968 года, вярнуўшыся са здымак, памёр у сне.
Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Постаці Масфільма Катэгорыя:Члены Саюза кінематаграфістаў СССР Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Расіі Катэгорыя:Грамадскія дзеячы СССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання Катэгорыя:Нарадзіліся ў Алтайскім краі