Джузэпэ Асклепі (;  — ) — італьянскі астраном.

Выкладаў філасофію, фізіку і матэматыку ў езуіцкіх каледжах у Перуджы, Сіене, Рыме, быў дырэктарам абсерваторыі пры Папскім Грыгарыянскім універсітэце. Вызначаў велічыню сонечнага паралакса, вымяраў дыяметры планет Сонечнай сістэмы з мікрометрам, вывучаў рух камет.

У яго гонар названы кратар на Месяцы і каляземны астэроід (4581) Асклепі з групы апалонаў, адкрыты ў 1989 годзе.

Публікацыі Lettera d’un matematico al signor Conte N.N. sopra l’oriuolo oltramontano, Siena Bonetti, 1750. De veneris per solem transitu exercitatio astronomica habita in Collegio Romano (Rome, 1761). De objectivi micrometri usu in planetarum diametris metiendis. Exercitatio optico-astronomica habita in Collegio Romano a Patribus Societatis Jesu (Rome, 1765). De cometarum motu exercitatio astronomica habita in collegio Romano patribus Societatis Jesu.Prid.Non.Septem (Rome, 1769).

Литература

Катэгорыя:Астраномы Італіі Катэгорыя:Астраномы XVIII стагоддзя Катэгорыя:Вучоныя-езуіты