Аляксандр Луі Сімон Лежэн (: , Верв’е — ) — бельгійскі батанік, вядомы дзякуючы працам па флоры Бельгіі.

Біяграфія Сын дырэктара гарадской бальніцы. Вывучаў фармакалогію ў Льежы, працаваў у аптэцы, затым ў 1801 годзе працягнуў медыцынскую адукацыю ў Парыжы, аднак неўзабаве быў прызваны ў французскую армію. У перыяд армейскай службы збіраў гербарыі ў Галандыі, Гановеры, паўночнай Францыі. Дэмабілізаваўшыся ў 1804 годзе, на працягу трох гадоў займаўся медыцынай у Энсівале (цяпер прыгарад Льежа), затым вярнуўся ў Верв’е. У 1806 годзе на замову прэфектуры дэпартамента Урт склаў батанічны атлас рэгіёну, у далейшым займаўся даследаваннямі мясцовай флоры, у тым ліку разам са сваім вучнем Рышарам Куртуа.

Катэгорыя:Батанікі XIX стагоддзя Катэгорыя:Батанікі Бельгіі Катэгорыя:Аўтары батанічных таксонаў