Саборныя могілкі — колішнія могілкі ў Магілёве. Размяшчаліся на месцы сучаснага сквера 60-годдзя Кастрычніка перад будынкам філіяла Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
На Саборных могілках хавалі заможных гараджан праваслаўнага веравызнання, дваран, купцоў, чыноўнікаў, ваенных, святароў, педагогаў, урачоў, удзельнікаў Крымскай вайны 1853—1856 гг., руска-турэцкай вайны 1877—1878 гг.. Назву звязваюць з узвядзеннем у Магілёве царквы Св. Іосіфа Абручніка (які значна пазней стаў кафедральным саборам), у закладцы якой удзельнічалі расійская імператрыца Кацярына II і аўстрыйскі імператар Іосіф II. Дзеля вызвалення месца для знакавай царквы, пабудаванай з мэтай увекавечвання памяці пра сустрэчу ў Магілёве двух манархаў, архіепіскап Магілёўскі і Беларускі Георгій Каніскі ў 1782 г. распарадзіўся перанесці драўляную прыхадскую Васкрасенскую царкву, якая стаяла на рагу вуліц Шклоўскай і ЗяньковіцкайВУЛІЦЫ ГОРАДА РАСКАЗВАЮЦЬ (Бібліяграфічны паказальнік). КЛАДБІШЧЭНСКАЯ (КРЫЛЕНКІ), на тагачасную ўскраіну горадаСоборное кладбище: любовь сильнее смерти 30.05.2018 .
Царква на могілках прастаяла да 1930-х гадоў. Канчаткова могілкі былі зруйнаваныя ў 1965—1966 гадахИсследование могилевского некрополя XIX — начала XX века Сидоренко Б. Забытые захоронения Могилева//Столп православия. — 2006. — № 1. — 28 с. у сувязі з пракладкай праспекта Міру. Афіцыйна прадстаўнікі гаркамунгаса перапахавалі на вайсковыя могілкі па вул. Лазарэнкі парэшткі воінаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Астатнія пахаванні было прапанавана перапахаваць сваякам на іншых гарадскіх могілках, аднак, многія сем’і або эмігравалі за мяжу, або не перажылі рэпрэсіі і вайну, або не жадалі афішаваць сваё сваяцтва з пахаванымі на Саборных могілках.
Зносілі Саборныя могілкі ўлетку, пахавальні галоўным чынам ускрывалі, магілы з плітамі разварочвалі, пагоркі над магіламі зраўноўвалі з зямлёй, папярэдне зразаўшы зваркай металічныя крыжы. Зону адпачынку добраўпарадкавалі бульдозерамі і коўшавымі экскаватарамі.
Паводле некаторых звестак надмагільныя пліты і помнікі з Саборных могілак вывозілі на Польскія могілкі, дзе знішчаліся.
У 2018 годзе было прапанавана паставіць на месцы могілак у цэнтры сквера паклонны крыжПоклонный крест планируется установить в сквере на проспекте Мира в Могилеве 21.04.18 . Замест яго ў кастрычніку 2019 года быў устаноўлены памятны знак у выглядзе вялікага каменя з умураваным званомВ сквере на месте Соборного кладбища в Могилеве поставили памятный знак..
Сярод пахаваных на могілках Мікалай Дзярагін — кіраўнік Магілёўскай кантрольнай палаты, правадзейны стацкі саветнік. Мацвей Васілевіч Фурсаў — краязнаўца, гісторык, археолаг, правадзейны стацкі саветнік. К. Чалоўскі — выкладчык Магілеўскай семінарыі і іншых навучальных устаноў Магілёва. Займаўся навуковай працай і зрабіў першае апісанне флоры Магілёўскай губерні.
Спасылкі
Катэгорыя:Могілкі Магілёва Катэгорыя:праспект Міру (Магілёў) Катэгорыя:Ленінскі раён (Магілёў) Катэгорыя:Колішнія могілкі Беларусі Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Магілёва Катэгорыя:Зніклі ў 1960-я гады