Вясёлкавы — жылы раён у паўночна-заходняй частцы Мінска. Часам на раён катэджнай забудовы пераносяць назву суседніх Драздоў.

У канцы 1940-х гг. вакол кафлянага завода ўзнік пасёлак Піянерскі. Галоўная вуліца пасёлка Заводская ў 1972 г. была перайменавана ў Піянерскую. У 2004 г. тут пачалося будаўніцтва мікрараёна, а ў 2006 г. пачаўся знос старой забудовыІван Іванавіч Сацукевіч Вёскі, што ўвайшлі ў склад Мінска .

Раён складаецца з дзвюх вялікіх частак, першая — прыватны сектар з катэджаў і таўнхаусаў, другая — невялікія шматкватэрныя дамыРадужный Mar. 28th, 2008.

Галоўныя вуліцы Піянерская, Ціхая, Крупецкая, Дароўская, Пакроўская, Залатая, Рачная, завулкі Пакроўскі, Азёрны, Ізумрудны, Агатавы, Залаты, Ціхі, Салаўіны, Дароўскі.

З часу ўзвядзення ўчасткі для будаўніцтва катэджаў ў Вясёлкавым і суседняй Веснінцы атрымалі больш за 100 прадстаўнікоў лукашэнкаўскай элітыАд Абельскай да Ярмошынай: 113 уладальнікаў катэджаў у Драздах, поўны спіс. Кіраўнік краіны патлумачыў, што падтрымлівае чыноўнікаў, бо яны «ўносяць вялікі ўклад у развіццё краіны»Лукашэнка пра Дразды: Я даю чыноўнікам кавалак зямлі або кватэру, каб яны не кралі мільярды:

Вядомыя жыхары Сярод вядомых уладальнікаў катэджаў у раёне:

Ірына Абельская — дырэктар Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра. Аляксандр Агееў — Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь. Вікторыя Азаранка — тэнісістка. Віктар Альшэўскі — мастак. Юрый Алымаў — намеснік старшыні Нацбанка Рэспублікі Беларусь. Уладзімір Андрэйчанка — Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (займеў вялізную кватэру, якая не трапляла ў агульны продаж). Леанід Анфімаў — старшыня Дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь. Іван Бамбіза — намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. Таццяна Бандарчук — дырэктарка Белдзяржцырка. Мікалай Бардзюжа — генеральны сакратар АДКБ. Аляксандр Бароўскі — кіраўнік Белнафтахіма. Барыс Батура — старшыня Мінаблвыканкама. Сяргей Булыгін — першы намеснік кіраўніка Беларускай федэрацыі біятлона. Валерый Вакульчык — старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь. Рыгор Васілевіч — генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь. Уладзімір Вашчанка — Міністр па надзвычайных сітуацыях. Віктар Галаванаў — Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Аляксандра Герасіменя — прызёрка Алімпійскіх гульняў. Аляксей Грышын — алімпійскі чэмпіён. Анатоль Гусараў — генеральны дырэктар «Белавія». Генадзь Давыдзька — кіраўнік «Белай Русі». Дзмітрый Дашчынскі — прызёр Алімпійскіх гульняў. Уладзімір Дражын — намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. Надзея Ермакова — старшыня Нацбанка (два ўчасткі). Леанід Ерын — старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь. Васіль Жарко — Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (займеў вялізную кватэру, якая не трапляла ў агульны продаж). Ігар Жылін — кіраўнік Белнафтахіма. Вадзім Зайцаў — старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь. Станіслаў Зась — сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь. Міхаіл Захараў — хакейны трэнер. Уладзімір Зінкевіч — мастак. Уладзімір Зіноўскі — міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь. Валерый Іваноў — намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. Мікалай Іванчанка — намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Андрэй Кабякоў — Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь. Мікалай Кадушка — намеснік старшыні Нацбанка Рэспублікі Беларусь. Юрый Казіятка — кіраўнік Сталічнага тэлебачання. Павел Калаўр — старшыня Нацбанка Рэспублікі Беларусь. Анатоль Калінін — намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. Віктар Камянкоў — старшыня Вышэйшага гаспадарчага суда Рэспублікі Беларусь. Уладзімір Канаплёў — Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Аляксандр Канюк — генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь. Наталля Качанава — кіраўніца Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Рыгор Кісель — кіраўнік АНТ. Мікалай Корбут — кіраўнік справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Аляксандр Косінец — кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Алена Кудравец — дырэктар Беларускай калійнай кампаніі. Анатоль Куляшоў — Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Антон Кушнір — алімпійскі чэмпіён. Генадзь Курачкін — Міністр архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Мікалай Ладуцька — старшыня Мінгарвыканкама. Урал Латыпаў — кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Ірына Ляпарская — трэнерка па мастацкай гімнастыцы. Мікалай Лузгін — намеснік старшыні Нацбанка Рэспублікі Беларусь. Уладзімір Макей — Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Леанід Мальцаў — старшыня Памежнага камітэта Рэспублікі Беларусь, сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь. Сяргей Мартынаў — Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Сяргей Маскевіч — Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь. Міхаіл Матусевіч — намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Васіль Мацюшэўскі — першы віцэ-прэм’ер Наталля Міхневіч — прызёрка Алімпійскіх гульняў. Валерый Міцкевіч — намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Міхаіл Мясніковіч — Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Алег Навіцкі — касманаўт. Генадзь Навіцкі — Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь. Іван Наскевіч — старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. Уладзімір Навумаў — Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Генадзь Нявыглас — кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Аляксандр Папкоў — намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. Вадзім Папоў — Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Уладзімір Патупчык — Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь. Міхаіл Паўлаў — старшыня Мінгарвыканкама. Аляксандр Паўлоўскі — старшыня Памежнага камітэта Рэспублікі Беларусь. Фёдар Поўны — святар. Пётр Пракаповіч — намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, старшыня Нацбанка (два ўчасткі). Алег Праляскоўскі — Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Наталля Пяткевіч — намесніца кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Аляксандр Радзькоў — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Аляксандр Ракавец — банкір. Грыгорый Рапота — дзяржаўны сакратар саюзнай дзяржавы. Ігар Рачкоўскі — старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Рэспублікі Беларусь. Сяргей Румас — Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь. Алег Румо — доктар, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Міхаіл Русы — намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. Анатоль Русецкі — кіраўнік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Валянцін Рыбакоў — намеснік Міністра замежных спраў, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Аляксандр Селязнёў — Міністр архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Сяргей Сідорскі — Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь. Мікалай Снапкоў — намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Займеў вялізную кватэру, якая не трапляла ў агульны продаж. Валянцін Сукала — старшыня Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь. Сцяпан Сухарэнка — старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь. Уладзімір Сямашка — намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. Уладзімір Сянько — намеснік старшыні Нацбанка Рэспублікі Беларусь. Павел Тапузідзіс — бізнэсмен. Эдуард Таўпянец — першы намеснік Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь. Сяргей Ткачоў — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Анатоль Тозік — Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. Андрэй Уцюрын — намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь. Аляксандр Федарцоў — першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь. Андрэй Харкавец — Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь. Уладзімір Цалко — Міністр прыродных рэсурсаў Рэспублікі Беларусь. Сяргей Цяцерын — бізнэсмен, тэнісны трэнер. Юрый Чыж — бізнэсмен. Валянцін Шаеў — старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. Аляксандр Шакуцін — бізнэсмен. Віктар Шаўцоў — бізнэсмен. Андрэй Швед — старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь. Аляксандр Шпілеўскі — старшыня Мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь. Ігар Шуневіч — Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Віктар Шэйман — кіраўнік справаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Алег Шэпель — старшыня Паралімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь. Мар’яна Шчоткіна — намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Аляксандр Якабсон — кіраўнік Дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь. Анатоль Ярмоленка — спявак. Лідзія Ярмошына — старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь.

Катэгорыя:Жылыя раёны Мінска Катэгорыя:Цэнтральны раён (Мінск)