Вуліца Герояў абароны Брэсцкай крэпасці — вуліца ў заходняй частцы Брэста (гістарычныя назвы — алея Каштанавая, вул. Каштанавая), перайменаваная ў 1961 годзе. Пачала забудоўвацца да сярэдзіны XIX стагоддзя. Працягласць звыш 3000 м — ад вул. Леніна на захад паралельна чыгунцы да Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь.
Вуліца фармавалася адначасова з будаўніцтвам Брэсцкай крэпасці ў 1830—1840 гадах. Па ёй у XIX стагоддзі была пракладзеная вузкакалейка для перавозкі грузаў у арсенал крэпасці праз Паўночную браму.
Забудова На вуліцы знаходзяцца РУП «Беларуснафта — Брэстаблнафтапрадукт», РВУП «Брэстгандльтэхніка», УА «Брэсцкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж гандлю», ААТ «СПМК-1», СААТ «Брэсцкая ПМК-1», АУ «Аўтабаза гарадскога аддзела аховы здароўя», 18-е гарадское аддзяленне сувязі, Гарнізонныя могілкі (Брэст). № 51 — комплекс гаражоў аблвыканкама (В. Арсеньеў, В. Кескевіч). № 58 — Кобрынскае ўмацаванне — знешняя агароджа з 4 бастыённымі франтамі і 3 равелінамі — № 60 — мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» (1971) — № 82 — мемарыяльны ансамбль на Гарнізонных могілках —
Літаратура
Спасылкі
Герояў абароны Брэсцкай крэпасці