Вуліца Карасёва (гістарычная назва: вуліца Гранічная) — вуліца ў паўночнай частцы г. Брэста. Перайменаваная ў 1964 годзе ў гонар А. М. Карасёва. Працягласць 1408 м — ад вуліцы Рэспубліканскай у заходнім напрамку, перасякае вуліцу Баброва. Пераважаюць драўляныя і каменныя дамы сядзібнага тыпу. На вуліцы знаходзіцца санаторый-прафілакторый Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі.

Літаратура

Карасёва