Яўген Ільіч Лізюкоў (1899, Гомель — 1944) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай вобласці. Брат Аляксандра Ільіча і Пятра Ільіча Лізюковых.

Біяграфія Член КПСС з 1944 года. У Чырвонай Арміі ў 1918—1932, удзельнік грамадзянскай вайны. Працаваў дырэктарам канторы Галоўутарчэрмет у горадзе Джанкой Крымскай вобласці. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны добраахвотнікам пайшоў на фронт, быў цяжка паранены і дэмабілізаваны. Пасля заканчэння школы па падрыхтоўцы партызанскіх кадраў пры Цэнтральным штабе партызанскага руху (1942) накіраваны на акупаваную тэрыторыю Мінскай вобласці. Старшы лейтэнант, камандзір партызанскага атрада імя Дзяржынскага брыгады імя Фрунзэ, начальнік штаба атрада імя Чкалава 225-й брыгады імя Суворава, камандзір атрада імя Молатава 2-й Мінскай брыгады. Загінуў у баі з групай немцаў, якія прарваліся з акружэння каля вёскі Грэбень Пухавіцкага раёна. Пахаваны ў вёсцы Наваполле Пухавіцкага раёна, на магіле ўсталяваны помнік.

Узнагароды Ордэн Чырвонай ЗоркіЛизюков Евгений Ильич на сайте Партизаны Беларуси Ордэн Айчыннай вайны II ступені

Памяць

У Гомелі ў гонар Яўгена Ільіча, Аляксандра Ільіча і Пятра Ільіча Лізюковых названа вуліца — вуліца Братоў Лізюковых. Таксама іменем братоў Лізюковых названыя вуліцы ў горадзе Чачэрску і аграгарадку Нісімкавічы Чачэрскага раёна. У беларуска-славянскай гімназіі № 36, размешчанай па вуліцы братоў Лізюковых, адкрыты музей братоў Лізюковых; на будынку гімназіі ўсталявана мемарыяльная дошкаЖилин В. А. Герои-танкисты 1941—1942 гг. — М.: Эксмо, Яуза, 2008. — С. 116. — 576 с. — (Герой Советского Союза). — 5000 экз. — ISBN 978-5-699-29153-3. У 2019 годзе ў Гомелі на плошчы Перамогі ўсталяваны памятны знак у гонар братоў ЛізюковыхИсторический момент. В Гомеле установили памятный знак братьям ЛизюковымВ Гомеле торжественно открыли памятник братьям Лизюковым .

Літаратура Гомель. Энциклопедический справочник. — Мн.: БелСэ, 1991. — 527 с.

Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны