Андрэй Якаўлевіч Ма́лышаў (, — ) — вучоны ў галіне эканамічнай геаграфіі, кандыдат геаграфічных навук (1952), прафесар (1970). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССРЗаслужаныя дзеячы // Сайт БДУ (1971).
Біяграфія Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў школу, працаваў качагарам на паравозеСмоляков Г. С. А. Я. Малышев: учёный, организатор, человек . У 1939 годзе скончыў Мінскі педагагічны інстытут і паступіў у завочную аспірантуру. У тым жа 1939 годзе быў запрошаны на пасаду выкладчыка і намесніка дэкана. У 1941—1949 гг. ўзначальваў геолагаразведачную экспедыцыю па пошуку радовішчаў золата ў раёне горада Міяс на Урале і інш. У 1949—1979 гг. А. Я. Малышаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, з 1954 года на пасадзе прарэктара па навучальнай рабоце, а ў 1965—1966 гг. узначальваў кафедру эканамічнай геаграфіі геаграфічнага факультэта. У 1952 годзе ў Маскоўскім абласным педагагічным інстытуце абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Полесская область: экономико-географическая характеристика».
Навуковая дзейнасць А. Я. Малышаву належаць працы па эканамічнай геаграфіі Беларускай ССР, праблемам транспарту і асушэння Палесся.
Сярод апублікаваных прац: Города и села Белорусской ССР. — Мн., 1959. (разам з В. А. Жучкевічам і Н. Я. Рагозіным) Прамысловасць Мінска (Эканоміка-геаграфічны нарыс) — Мінск: Выдавецтва БДУ, 1972. — 119, с. — іл., табл.(разам з Л. А. Паўловіч) Транспорт и экономические связи // Георгафия Белоруссии. 2 изд. — Мн., 1977.
Узнагароды Ордэн Леніна (1976) 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1961, 1980) 2 Ганаровая Граматы Вярхоўнага Савета БССР (1956, 1980)
Літаратура
Спасылкі Малышаў, Андрэй Якаўлевіч (кандыдат геаграфічных навук ; 1913—1984) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Малышев, Андрей Яковлевич (кандидат географических наук ; 1913—1984) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Смоляков Г. С. А. Я. Малышев: учёный, организатор, человек Лучшие выпускники // Факультэт прыродазнаўства БДПУ імя М. Танка
Катэгорыя:Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Геаграфічны факультэт БДУ Катэгорыя:Географы СССР Катэгорыя:Географы Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў