Ішталош-Кё (Ішталошко; ) — гара ў Венгрыі на тэрыторыі медзье Хевеш. Мае вышыню 958,1 м над узроўнем мора, і з’яўляецца другой па вышыні гарой масіва Бюк і шостай па вышыні гарой Венгрыі. Да 2014 года яна лічылася найвышэйшым пунктам хрыбта, але, паводле апошніх даследаванняў, вышыня гары Сільвашы-Кё складае 960,715 м, што трохі вышэй.
З населенага пункта Сілвашварад да гары і пячоры вядзе турыстычная сцежка даўжынёй некалькі сотняў метраў.
Пячора Ішталош-Кё
Вывучэннем пячоры Ішталош-Кё упершыню заняўся Паль Рашко ў 1911 годзе. Пячора з’яўляецца значным археалагічным помнікам, там былі выяўлены знаходкі ўзростам 30 000 — 40 000 гадоў, сярод якіх косткі пячорнага мядзведзя і бізона Bison latifrons, каменныя і касцяныя прылады працы, а таксама палеалітычны ачаг, які цяпер экспануецца ў Венгерскім нацыянальным музеі.
У пячоры пазней праводзілі раскопкі Атакар Кадзік (1929) і Марыя Мотль (1938). Добра падрыхтаваныя раскопкі праводзіліся ў 1947 годзе, іх узначальваў Ласла Вертэш. На падставе археалагічнай стратыфікацыі і рэшткаў жывёл даследчыкі пячоры вызначылі ўзрост трох культурных слаёў і характарыстыкі папуляцыі людзей, якія там жылі. Пячора атрымала статус ахоўваемай у 1944 годзе і асабліва ахоўваемай у 1982 годзе.
Навейшыя раскопкі пачаліся ў 2000 годзе, іх узначаліў Арпад Рынгер. Важнасць пячоры звязана з выяўленнем там рэшткаў 66 розных відаў ледніковага перыяду, што робіць яе фаўну самай багатай сярод арыньякскай фаўны ў Еўропе; тры новых віды млекакормячых і дваццаць новых відаў птушак былі апісаны на аснове мікрафаўны пячоры.
Літаратура Vértes László: Az istállóskői barlang aurignaci II. kultúrájának kormeghatározása, 1959, Akadémiai Nyomda, Budapest T. Dobosi Viola: Bone finds from Istállós-kő Cave, Praehistoria, 2002. 3. évf. 79-102. oldal Adams, Brian: New radiocarbon dates from Szeleta and Istállós-kő caves, Hungary, Praehistoria, 2002. 3. évf. 53-55. oldal Ringer Árpád: The new image of Szeleta and Istállós-kő caves in the Bükk Mountains: a revision project between 1999—2002, Praehistoria, 2002. 3. évf. 47-52. oldal
Спасылкі Az Istállós-kő és környezetének térképe Istállóskői ősemberbarlang Szilvásvárad
Катэгорыя:Горныя вяршыні паводле алфавіта Катэгорыя:Вяршыні вышынёй да 1000 метраў Катэгорыя:Горы Венгрыі Катэгорыя:Горныя вяршыні Еўропы Катэгорыя:Славутасці Венгрыі Катэгорыя:Заходнія Карпаты