Арагонская мова (idioma aragonés, luenga aragonesa) — гістарычная раманская мова іспанскай правінцыі Арагон. Раней лічылася дыялектам іспанскай, але сёння ўсё больш даследчыкаў разглядаюць яе як асобную мову.http://www.ethnologue.com/show_language.asp?code=arg.

Гісторыя Да 1478 года арагонская мова ўжывалася як афіцыйная нароўні з каталонскай у каралеўстве Арагон. Пасля аб’яднання каралеўства з Кастыліяй пачала знікаць. У пачатку XX стагоддзя захавалася толькі ў вёсках на поўначы правінцыі. Час дыктатуры Франка стаў для гэтай мовы, як і для астатніх рэгіянальных моваў Іспаніі, цяжкім выпрабаваннем — яе фактычна забараніліAragonese language — Definition and Overview http://www.wordiq.com/definition/Aragonese_language . Наступствы для мовы былі амаль фатальнымі. Апошні перапіс паказаў, што на арагонскай, як на роднай мове, размаўляе каля 10 тысяч чалавек. Яшчэ каля 20 тысяч трошкі ведаюць яе ці ўжываюць як другую мову (гэта стала магчыма дзякуючы руху за выратаванне і развіццё мовы — так званы, «рух араганесістаў»)Адзін з сайтаў араганесістаў.

Дыялекты Амаль кожная вёска на поўначы Арагона мае сваю гаворку. Гаворкі аб’ядноваюцца ў тры асноўныя дыялекты. Гэта ўскладняе стварэнне адзінага варыянта літаратурнай мовы.

Асноўны рысы Арагонская мова мае шмат адрозненняў ад іспанскай у фанетыцы і лексіцы. Некаторыя рысы паказваюць яе роднасць да каталонскай мовы і гасконскага дыялекта аксітанскай мовы.

Статус У 1997 годзе ў парламенце Арагона быў прапанаваны праект Закона пра мовы з мэтай надаць арагонскай мове статус афіцыйнай. Праект яшчэ знаходзіцца ў распрацоўцыЗакон пра мовы Арагона .. Арагонская мова ужываецца таксама ў літаратуры i музыцы. Выдадзена некалькі слоўнікаў. Таксама яна выкладаецца як прадмет у некаторых школах.

Крыніцы

Спасылкі

Партал, прысвечаны арагонскай мове Акадэмія арагонскай мовы Ligallo de fablans de l’aragonés Asoziazion Cultural Nogara Consello d’a Fabla Aragonesa Sociedat Lingüistica Aragonesa Charrando.com Ethnologue ed. XV Ethnologue ed. XIV Вывучэнне арагонскай мовы Слоўнік для дзяцей Урокі арагонскага

Катэгорыя:Мовы Іспаніі Катэгорыя:Раманскія мовы