«Rozaвы zakat» () — дэбютны музычны альбом гурта «Разбітае сэрца пацана», выдадзены ў 2008 годзе.
Змест
Крытыка Музычны журналіст Сяргей Будкін з «Нашай Нівы» адзначае, што «Дзёня і Пашка пайшлі яшчэ далей за сваіх гуру – Сашу і Сірожу, давёўшы да поўнага абсурду спосаб мысленьня і асаблівасьці маўленьня паасобных прадстаўнікоў тутэйшага грамадства», аднак «немудрагелістыя рыфмоўкі „пацанаў“ запамінаюцца зь першага разу і назаўжды». Музычны крытык Дзмітрый Падбярэзскі з партала Experty.by мяркуе, што «музычны бок альбома дастаткова аднолькавы і, нягледзячы на тэкставы ажыўляж, усё ж аднастайны». Музычны журналіст Алег Клімаў з партала Experty.by негатыўна ацаніў альбом, яго гумар і нібыта іронію.
Удзельнікі Дзяніс Тарасенка — гітара, вакал Павел Гарадніцкі — флейта, вакал Юры Сізоў — бубны Андрэй Восіпчык — бас-гітара Валерыя Валадзько — бэк-вакал
Спасылкі
«Rozaвы zakat» на «SoundCloud» «Rozaвы zakat» на «Last.fm»
Катэгорыя:Альбомы 2008 года Катэгорыя:Альбомы гурта «Разбітае сэрца пацана»