Анатоль Васілевіч Машы́нскі ( — ) — вучоны ў галіне радыёфізікі і электронікі, кандыдат фізіка-матэматычных навук (1970), прафесар (1993).
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Мэрэфа (Харкаўская вобласць Украіны). У 1963 годзе скончыў Харкаўскі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1964 г. пачаў працу ў Мінскім радыётэхнічным інстытуце (сучасны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі) асістэнтам на кафедры электронных, іонных і паўправадніковых прыладГісторыя кафедры электронікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. У 1985—1996 гг. займаў пасаду загадчыка кафедрай.
Навуковая дзейнасць А. В. Машынскаму належаць навуковыя працы па тэорыі дыфракцыі, прыкладной электрадынаміцы, матэматычным мадэліраванні фізічных працэсах у прыладах звышвысокай частаты. Кіраваў выкананнем кандыдацкіх дысертацый.
Сярод апублікаванага: Дифракция электромагнитных волн на эллиптических цилиндрах, лентах и щелях : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук : 01.041 / А. В. Мошинский. — Минск, 1970. Математическое моделирование краевой электродинамической задачи о волноводном стержневом излучателе с локальными импедансными нагрузками (1982). Построение скалярной функции Грина для прямоугольного волновода с помощью функций Матье (1979).
Узнагароды і званні Знак «Выдатнік народнай адукацыі БССР» Знак «За выдатныя поспехі ў працы» (Вышэйшая школа СССР)
Літаратура
Спасылкі Мошинский, Анатолий Васильевич (кандидат физико-математических наук ; 1937—1996) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Гісторыя кафедры электронікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Мошинский Анатолий Васильевич // Математический институт им. В. А. Стеклова Российской академии наук
Катэгорыя:Радыёфізікі Катэгорыя:Вучоныя СССР Катэгорыя:Вучоныя Беларусі