Вольга Уладзіміраўна Дадзіёмава () — беларускі гісторык музыкі. Доктар мастацтвазнаўства, прафесар, ганаровы прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, ганаровы прафесар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (2020).
Біяграфія Дачка беларускага пісьменніка Уладзіміра Дадзіёмава і выкладчыцы, філолага-беларусіста Марыі Дадзіёмавай.
Скончыла сярэднюю спецыяльную музычную школу пры Белдзяржкансерваторыі (1973), Белдзяржкансерваторыю (1978), аспірантуру Акадэміі навук Беларусі (1989).
Працавала ў Інстытуце культуры, з 1993 года — у Белдзяржкансерваторыі (Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі) дацэнтам, прафесарам, у 2005—2017 гадах — загадчыкам кафедры беларускай музыкі.
Навукова-даследчая, педагагічная і творчая дзейнасць Важнейшы навуковы ўклад В. Дадзіёмавай — рэканструкцыя асноўных этапаў станаўлення айчыннай музычнай культуры (да XX ст.), вяртанне ў кантэкст гісторыі Беларусі вялікага пласта музычнай спадчыны. Даследчыца выявіла ў айчынных і замежных сховішчах і вярнула на Беларусь сотні музычных помнікаў і іншых гісторыка-культурных матэрыялаў, якія дазволілі разгарнуць буйнамаштабныя навуковыя, метадычныя і творчыя праекты.
Аўтар 5 манаграфій, 10 вучэбных дапаможнікаў і хрэстаматый, 7 нотных выданняў, 4 вучэбных праграм, 5 брашур, 4 фонахрэстаматый і больш за 300 артыкулаў, якія былі выдадзены ў Беларусі, Расіі, Літве, Польшчы, Германіі, ЗША.
На аснове ўласных даследаванняў і фундаментальных публікацый распрацавала курс «Гісторыя музычнай культуры Беларусі да XX стагоддзя», які выкладаецца ва ўсіх ВНУ і сярэдніх навучальных установах культуры і мастацтва Беларусі.
Як кіраўнік вядучай беларусазнаўчай кафедры БДАМ здзейсніла арганізацыйную працу па ўмацаванні гэтай структуры, насычэнні яе інавацыйнымі праектамі, распаўсюду яе вядомасці ў музычным свеце.
Стварыла ўласную навуковую школу, падрыхтавала 6 кандыдатаў навук і больш за 20 магістраў і дыпломнікаў.
Актыўна ўдзельнічае ў міжнародных навуковых форумах (Мінск, Санкт-Пецярбург, Смаленск, Валгаград, Вільня, Варшава, Франкфурт-на-Майне, Лондан і інш.), разнастайных, у тым ліку міжнародных, творчых праектах.
Аўтарка і вядучая больш за 50 тэлепраграм, соцень радыёперадач. Аўтар канцэпцыі і вядучая больш за 1000 гістарычных канцэртаў у старажытных цэнтрах Беларусі ў межах 170 асветніцкіх фестываляў у Беларусі і за мяжой.
Музычныя помнікі Беларусі, вернутыя даследчыцай з замежных сховішчаў, даследаваныя і апрацаваныя В. Дадзіёмавай, трывала ўвайшлі ў рэпертуар вядучых творчых калектываў Беларусі.
Працяглы час была членам і старшынёй Савета БДАМ па абароне дысертацый, членам Прэзідыума ВМА па адукацыі ў галіне культуры і мастацтва, членам экспертнай камісіі РІВШ і іншых структур, рэдакцыйных калегій часопісаў «Весці БДАМ», «Мастацтва», «ЛІМ», актыўна супрацоўнічае з НАН Беларусі, выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» і іншымі выдавецтвамі, а таксама з ЮНЕСКА.
Узнагароды Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне крытыкі і мастацтвазнаўства (2001). Медаль Францыска Скарыны (2013) Пераможца Рэспубліканскага конкурса «Чалавек года» ў сферы культуры за 2017 год Ганаровая грамата Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (2018) Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (2020) Медаль ордэна прападобнай Ефрасінні Полацкай (2025)
Выбраная бібліяграфія
Манаграфіі Дадиомова, О. В. Музыкальная культура городов Белоруссии в XVIII веке / О. В. Дадиомова. — Минск : Наука и техника, 1992. — 205 с. Дадзіёмава, В. У. Музычная культура Беларусі XVIII стагоддзя : гіст.-тэарэт. даслед. / В. У. Дадзіёмава. — 2-е выд., перапрац. — Мінск : Беларус. дзярж. акад. музыкі, 2004. — 384 с. Дадзіёмава, В. У. Гісторыя музычнай культуры Беларусі да XX стагоддзя / В. У. Дадзіёмава. — Мінск : Беларус. дзярж. акад. музыкі, 2012. — 230 с. Дадиомова, О. В. Музыкальная культура Беларуси X—XIX вв. / О. В. Дадиомова. — Минск : Ковчег, 2015. — 246 с. Дадиомова, О. В. Музыкальная культура Беларуси : историческая судьба и творческие связи / О. В. Дадиомова; [на рус. и англ. яз.]; отв. ред. Н. А. Копытько. — 3-е изд., доп. — Минск : ИВЦ Минфина, 2020. — 176 с., ил.
Вучэбныя дапаможнікі, хрэстаматыі Дадзіёмава, В. У. Гісторыя музычнай культуры Беларусі: ад старажытнасці да канца XVIII ст. / В. У. Дадзіёмава. — Мінск : Беларус. гуманітар. культурна-адукац. цэнтр, 1994. — 95 с. Дадзіёмава, В. У. Нарысы гісторыі музычнай культуры Беларусі / В. У. Дадзіёмава. — Мінск : Беларус. дзярж. акад. музыкі, 2001. — 254 с. Музыка Беларусі эпох Сярэдневякоўя і Рэнесанса [Ноты] : хрэстаматыя : вучэб. дапам. / М-ва культуры Рэсп. Беларусь, Беларус. дзярж. акад. музыкі, Прабл. навук.-даслед. лаб. музыкі; склад. В. У. Дадзіёмава. — Мінск : Беларус. дзярж. акад. музыкі, 2005. — Т. 1. — 85 с. Музыка Беларусі эпохі Барока [Ноты] : хрэстаматыя : вучэб. дапам. / М-ва культуры Рэсп. Беларусь, Беларус. дзярж. акад. музыкі, Прабл. навук.-даслед. лаб. музыкі; склад. В. У. Дадзіёмава. — Мінск : Беларус. дзярж. акад. музыкі, 2005. — Т. 2. — 78 с. Музыка Беларусі эпохі Класіцызма [Ноты] : хрэстаматыя : вучэб. дапам. / М-ва культуры Рэсп. Беларусь, Беларус. дзярж. акад. музыкі, Прабл. навук.-даслед. лаб. музыкі; склад. В. У. Дадзіёмава. — Мінск : БДАМ, 2006. — 92 с. — (Музыка Беларусі; т. III-А). Музыка Беларусі эпохі Класіцызма [Ноты] : хрэстаматыя : вучэб. дапам. / М-ва культуры Рэсп. Беларусь, Беларус. дзярж. акад. музыкі, Прабл. навук.-даслед. лаб. музыкі; [склад. В. У. Дадзіёмава]. — Мінск : БДАМ, 2006. — 99 с. — (Музыка Беларусі; т. III-Б). Музыка Беларусі эпохі Рамантызма [Ноты] : хрэстаматыя : [для фартэпіяна і голасу ў суправадж. фартэпіяна / склад. В. У. Дадзіёмава]. — Мінск : БДАМ, 2007. — 100 с. — (Музыка Беларусі; т. 4-А). Музыка Беларусі эпохі Рамантызма [Ноты] : хрэстаматыя : [для фартэпіяна і голасу ў суправадж. фартэпіяна / склад. В. У. Дадзіёмава]. — Мінск : БДАМ, 2007. — 96 с. — (Музыка Беларусі; т. 4-Б). Музыка Беларусі эпохі Рамантызму [Ноты] : хрэстаматыя : [вучэб. выд. / склад. В. У. Дадзіёмава]. — Мінск : БДАМ, 2008. — 131 с. — (Музыка Беларусі; т. IV-В). Музыка Беларусі эпохі Рамантызму [Ноты] : хрэстаматыя : [вучэб. выд. / склад. В. У. Дадзіёмава]. — Мінск : БДАМ, 2008. — 81 с. — (Музыка Беларусі; т. IV-Г).
Брашуры Дадзіёмава, В. У. Восіп Казлоўскі : кароткі нарыс жыцця і творчасці / В. У. Дадзіёмава. — Мінск : Беларус. капэла, 1995. — 22 с. Дадзіёмава, В. У. Ян Давід Голанд / В. У. Дадзіёмава. — Мінск : Беларус. капэла, 1997. — 24 с. Дадзіёмава, В. У. У сядзібе Рагнеды / В. У. Дадзіёмава. — Заслаўе : Чырв. зорка, 2010. — 75 с. Дадзіёмава, В. У. У гонар Любані: пяць музычных крокаў па Міншчыне / В. У. Дадзіёмава. — Мінск : Чырв. зорка, 2013. — 46 с. Дадзіёмава, В. У. Музычныя промні Любані ў залатым коле Міншчыны / В. У. Дадзіёмава. — Мінск : Чырв. зорка, 2014. — 49 с.
Рэпертуарныя зборнікі, нотныя выданні Інструментальная музыка Беларусі XVIII стагоддзя : [Ноты] : рэпертуар для салістаў-інструменталістаў, камерных аркестраў і анс. / склад. В. У. Дадзіёмава. — Мінск, 1991. — Мінск : Рэсп. метад. каб. па навуч. установах мастацтваў і культуры, 1991. — 114 с. Помнікі музычнай культуры Беларусі [Ноты] / уклад., аўт. уступ. арт. В. У. Дадзіёмава. — Мінск : БелІПК, 1995. — Вып. 2 : Музыка Беларусі XVI—XVII стст. — 75 с. Голанд, Я. Д. Агатка, або Прыезд пана [Ноты] : клавір / гал. рэд. В. Скорабагатаў; навук. рэд. В. Дадзіёмава; пералаж. Г. Каржанеўскай. — Мінск : Паліфакт, 1998. — Вып. 4. — 223 с. — (Серыя нотных выданняў «Музыка старажытных сядзібаў»). Фартэпіянная музыка Беларусі XVIII стагоддзя [Ноты] : рэперт. зб. / уклад. В. Дадзіёмава, У. Дулаў. — Мінск : Беларус. дзярж. акад. музыкі, 2000. — 61 с. Музыка сям’і Агінскіх : (вакал. тв.) [Ноты] / уклад.: Г. Каржанеўская, В. Скорабагатаў; гал. рэд. В. Скорабагатаў; навук. рэд. В. Дадзіёмава. — Мінск : Паліфакт, 2001. — Вып. 6. — 67 с. — (Серыя нотных выданняў «Музыка старажытных сядзібаў»). Музыка сям’і Агінскіх (інструмент. тв.) [Ноты] / уклад.: І. Алоўнікаў, С. Немагай, В. Скорабагатаў; гал. рэд. В. Скорабагатаў; навук. рэд. В. Дадзіёмава. — Мінск : Паліфакт, 2001. — Вып. 7. — 113 с. — (Серыя нотных выданняў «Музыка старажытных сядзібаў»). Фартэпіянная музыка Беларусі XIX стагоддзя [Ноты] : рэперт. зб. / уклад.: В. Дадзіёмава, У. Дулаў. — Мінск : Беларус. дзярж. акад. музыкі, 2001. — 112 с.
Некаторыя артыкулы Дадзіёмава, В. У. … І гучны голас труб: музыка ў вайсковых фарміраваннях Беларусі XVIII стагоддзя / В. У. Дадзіёмава // Мастацтва Беларусі. — 1988. — № 1. — С. 45-48. Дадзіёмава, В. Янычарскія капэлы / В. Дадзіёмава // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1988. — № 2. — С. 23-24. Dadiomova, O. Pod otwartym niebem: muzyka w widowiskach parateatralnych na Białorusi w XVIII wieku / O. Dadiomova // Profile. — 1988. — № 9. — S. 22-24. Dadiomova O. Materiały do historii burs muzycznych na terenie współczesnej Białorusi w XVIII i na początku XIX w. / O. Dadiomova // Muzyka. — 1990. — № 1. — S. 83-94. Дадиомова, О. Музыка в паратеатральных действах Белоруссии в XVIII веке / О. Дадиомова // Nuo gotikos iki romantizmo: Senoji Lietuvos daile : straipsniu rinkinys / sudare I. Vaisvilaite. — Vilnius, 1992. — P. 228—244. Дадзіёмава, В. У. Рэліквія з Бібліятэкі Нарадовай / В. У. Дадзіёмава // Мастацтва. — 1993. — № 6. — С. 11-12. Дадзіёмава, В. Опера «Агатка» і яе месца ў еўрапейскай музычнай прасторы / В. Дадзіёмава // Мастацтва. — 1995. — № 9. — С. 38-40. Dadiomova, O. O przetwarzaniu elementów ludowych w kulturze muzycznej Nieświeża w drugiej połowie XVIII w. / O. Dadiomova // Miasto i kultura ludowa w dziejach Białorusi, Litwy, Polski i Ukrainy / Międzynar. Centrum Kultury w Krakowie. — Kraków, 1996. — S. 283—294. Дадзіёмава, В. У. На музычных скрыжаваннях: Беларусь — Германія / В. У. Дадзіёмава // Беларусь. — 1998. — № 6. — С. 36-38. Дадзіёмава, В. У. Нясвіж як цэнтр музычнай культуры Беларусі / В. У. Дадзіёмава // Нясвіж = Nieświez: гісторыя, культура, мастацтва : materiały konf. nauk. w Nieświeżu (1994, 1997) / red. I. Kotańska. — Warszawa ; Mińsk, 1998. — С. 83-88. Дадиомова, О. В. Жизнь и творчество Осипа Козловского в свете новых данных / О. В. Дадиомова // Дмитрий Бортнянский, музыкальная культура его эпохи, современники : материалы междунар. науч. конф., Санкт-Петербург, 14-15 июня 2001 г. / ред.-сост. А. П. Грибанова. — СПб., 2001. — С. 28-30. Дадиомова, О. В. О музыкальном театре Беларуси XVIII столетия / О. В. Дадиомова // Отражения музыкального театра : сб. ст. и материалов к юбилею Л. Г. Данько : [в 2 кн.] / С.-Петерб. консерватория им. Н. А. Римского-Корсакова; [ред.-сост.: Э. С. Барутчева, Т. А. Зайцева]. — СПб., 2001. — Кн. 1. — С. 198—206. Dadiomova, O. Aladaw [Aladov], Mikalay [Nikolay] Il’ich / O. Dadiomova // The New Grove Dictionary of Music and Musicians: in 29 vol. / ed. S. Sadie. — 2nd ed. — New York, 2001. — Vol. 1. — P. 266—267. Dadiomova, O. Turankow, Alyaksey Yawlampavich / O. Dadiomova // The New Grove Dictionary of Music and Musicians: in 29 vol. / ed. S. Sadie. — 2nd ed. — New York, 2001. — Vol. 25. — P. 896. Dadiomova, O. Mykolas Kazimieras Oginskis ir jo muzikinis palikimas / O. Dadiomova // Žemaičių žemė. — 2005. — № 4 (49). — S. 23-24. Дадиомова, О. В. Жизнь и творчество Михаила Ивановича Глинки. Взгляд из Беларуси / О. В. Дадиомова // М. И. Глинка : к 200-летию со дня рожд. : материалы междунар. науч. конф. : в 2 т. / Моск. гос. консерватория им. П. И. Чайковского, С.-Петерб. гос. консерватория им. Н. А. Римского-Корсакова; отв. ред.: Н. И. Дегтярева, Е. Г. Сорокина. — М., 2006. — Т. 2. — С. 92-99. Дадзіёмава, В. У. Музычная культура Беларусі XIX стагоддзя: у пошуках уласнага шляху / В. У. Дадзіёмава // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы; [навук. рэд. А. І. Лакотка]. — Мінск, 2007. — Вып. 2. — С. 189—194.