Агі́нскі стэп () — узвышаная стэпавая раўніна ў Забайкальскім краі Расіі, у міжрэччы рэк Анон і Ага.

Даўжыня раўніны складае каля 100 км. Вышыні 600—900 м. Складзена з алювіяльных і элювіяльных адкладаў антрапагеннага перыяду на кембрыйскіх сланцах. Расліннасць — кавыль, ціпчак, палын, піжма. Значная частка тэрыторыі пад ворывам.

У мэтах захавання і ўзнаўлення натуральных стэпавых экасістэм у 2004 годзе створаны заказнік «Агинская степь».

Літаратура

Спасылкі Государственный комплексный заказник «Агинская степь» Агинская степь // ИАС «ООПТ России»

Катэгорыя:Геаграфія Забайкальскага края Катэгорыя:Раўніны Расіі