Сцяпан Аляксандравіч Пуціла (псеўд. Сцяпан Святлоў, нар. г. у Мінску) — беларускі журналіст, аўтар папулярных грамадска-палітычных каналаў у Беларусі з агульнай назвай «NEXTA»NEXTA в других соцсетях и сервисах.
Біяграфія
Сын журналіста Аляксандра Пуцілы, які раней працаваў спартыўным каментатарам Белтэлерадыёкампаніі, а пасля аглядальнікам спартыўных навін на тэлеканале «Белсат» у ПольшчыБацька відэаблогера NEXTA, якога западозрылі ў абразе Лукашэнкі: Кішка тонкая, каб нас запалохаць.
Вучыўся ў Сеніцкай сярэдняй школе імя Янкі КупалыСтепан Светлов — Краткая информация, пасля чаго скончыў Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа, пазбаўлены афіцыйнага статусу навучальнай установы. Пра сваю альма-матар Сцяпан Пуціла сказаўКоласаўскаму ліцэю — 29. Блогер NEXTA ды іншыя выпускнікі — пра сваю альма-матар. 14 студзеня 2019:
Атрымаў вядомасць па назве свайго Ютуб-канала, стаў адным з самых папулярных беларускіх грамадска-палітычных блогераў. У лютым 2018 года супраць Сцяпана Пуцілы спрабавалі завесці крымінальную справу паводле артыкула 368 КК РБ «Абраза прэзідэнта» за ролікі на YouTube, нібыта па скарзе невядомай грамадзянкі. З таго часу ён не наведвае Беларусьnashaniva.by.
У сакавіку 2019 атрымаў Нацыянальную прэмію за абарону правоў чалавека імя Віктара ІвашкевічаБлогер Nexta атрымаў Нацыянальную прэмію за абарону правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча.
Жыве ў Польшчы, дзе скончыў вучобу. З восені 2018 года вядзе праграму інфармацыйна-забаўляльную праграму «Суб’ектыў» на тэлеканале «Белсат»Суб’ектыў на «Белсаце».
У 2020 годзе Пуціла разам з іншымі прадстаўнікамі беларускага дэмакратычнага руху атрымаў прэмію Сахарава«На их стороне правда». Премию Сахарова за 2020 год получила белорусская оппозиция.
3 мая 2023 года Мінскі абласны суд завочна прыгаварыў Пуцілу да 20 гадоў калоніі.
Публічная дзейнасць Публічную дзейнасць пачаў у кастрычніку 2015 года, стварыўшы канал NEXTA на YouTube. Асноўны напрамак — «забаўляльны, інфармацыйны або музычны кантэнт»Пра канал NEXTA на YouTube. Найбольш папулярнае відэа — «Их ждёт смертная казнь» пра чарговы смяротны прысуд у Беларусі: 5,3 млн праглядаўИх ждёт смертная казнь. Першае відэа — песня «Выбора нет», прымеркаваная да прэзідэнцкіх выбараў з заклікам да іх байкотуНам па 18, але галасаваць ня хочацца. Ліцэйскі гурт «NEXTA» запісаў песьню-заклік да байкоту. Спецслужбы амаль адразу ж зацікавіліся асобай блогера: прыходзілі, сярод іншага, у школу, высвятлялі, хто ён такі ды адкуль узяўся«Текст о сотруднике ГАИ набирал дрожащими руками». Интервью с автором канала NEXTA. 22 мая 2019 .
У 2017 годзе ўдзельнічаў у некалькіх акцыях пратэсту, у тым ліку ў родапачынальніку Маршаў недармаедаў — «Маршы абураных беларусаў» 17 лютага 2017 года, з якога вёў стрым-трансляцыю ў . Выпусціў некалькі відэаролікаў, прысвечаных пратэстам у Беларусі.
З восені 2018 года актыўна вядзе канал у Telegram. Частка інфармацыі публікуецца ў дадатковым канале NEXTA Live, разлічаным на менш важныя навіныNEXTA Lite. Аўдыторыя пашырылася ў тым ліку дзякуючы інсайдам з МУС БеларусіХто зьлівае блогеру NEXTA ўнутраныя зводкі міліцыі. Былы міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч перад сваёй адстаўкай заявіў, што выкрыў крыніцы Telegram-канала NEXTAНа развітанне Шуневіч сказаў, што раскрыў крыніцы тэлеграм-канала Нехта, і паабяцаў звольніць іх з міліцыі, аднак блогер гэтую заяву абвергнуўШуневіч сказаў, што вылічыў крыніцы ўцечкі службовай інфармацыі. NEXTA гэта зняпраўджвае.
З верасня 2018 года робіць праграму «Суб’ектыў» для тэлеканала «Белсат»belsat.eu.
Стужка блогера «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы» ў 2019 годзе праз суткі пасля публікацыі трапіла ў трэнды беларускай лакалізацыі інтэрнэт-сэрвіса YouTube, затым прызнана ў Беларусі экстрэмісцкім матэрыялам.
Фільмаграфія 2019: Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы 2020: 2021: 2021: 2022: 2022: 2023:
Гл. таксама NEXTA
Спасылкі
Катэгорыя:Блогеры Беларусі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Журналісты Польшчы Катэгорыя:Відэаблогеры Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі імя Сахарава Катэгорыя:Ютуберы Беларусі