Сонцацвет манеталісты (Helianthemum nummularium) — від кветкавых раслін роду сямейства .
Апісанне Від вечназялёных раслін, якія сцелюцца. Сцёблы разгалінаваныя. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, апушанае. Куст пакрыты ярка-жоўтымі кветкамі, якія па форме нагадваюць сподак. Цэнтрам кветкі з’яўляецца высокі лычык, акружаны некалькімі аранжавымі тычынкамі. Пялёсткаў — 5. Плод — каробачка.
Сонцацвет манеталісты расце на раўнінных камяністых глебах. Радзей сустракаецца ў палявых умовах. Расліна не баіцца засушлівых раёнаў.
У прыродзе сустракаюцца кусты з жоўтымі кветкамі, у той час як садовыя расліны валодаюць адценнямі ад белага да цёмна-чырвонага.
Сонцацвет манеталісты цвіце на працягу ўсяго лета. Асноўны перыяд цвіцення прыпадае з мая па ліпень. Кветкі расліны з’яўляюцца выдатным меданосам для пчол, а лісце — ежай для лічынак матылькоў.
Падвіды Вылучаюць восем падвідаў:
Helianthemum nummularium subsp. nummularium. Шырока распаўсюджаны. Helianthemum nummularium subsp. berterianum. Італія, паўднёва-ўсход Францыі. Helianthemum nummularium subsp. glabrum. Цэнтральная і паўднёвая частка Еўропы. Helianthemum nummularium subsp. grandiflorum. Цэнтральная і паўднёвая частка Еўропы. Helianthemum nummularium subsp. obscurum. Усходняя частка Еўропы. Helianthemum nummularium subsp. pyrenaicum. Пірэнеі. Helianthemum nummularium subsp. semiglabrum. Італія, паўднёва-ўсход Францыі. Helianthemum nummularium subsp. tomentosum. Паўднёвая частка Еўропы.
Галерэя
Падвід grandiflorum (Scop.) Schinz & Thell
Падвід nummularium
Падвід obscurum (Čelak.) Holub
Сарты з ружовымі кветкамі
Ілюстрацыі
Спасылкі
Катэгорыя:Ладаннікавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1768 годзе