Пінгві́ны з Мадагаска́ра () — камедыйны мультыплікацыйны тэлесерыял, які выпускаецца кампаніяй DreamWorks для тэлеканала Nickelodeon з 2008 года. Складаецца з 76 серый, згрупаваных па 2 эпізодах. Працягласць серыі каля 11 хвілін і дзве серыі з падвойнай працягласцю.
Сюжэт Чатыры пінгвіны — Шкіпер, Кавальскі, Рыка, Радавы з заапарка Цэнтральнага парку Нью-Ёрка — элітны атрад спецыяльнага прызначэння з неперасяжнымі баявымі навыкамі і сакрэтным штабам. Яны павінны сачыць за парадкам у заапарку, спыняць спробы караля Джуліяна аднаасобна панаваць там.
Персанажы У «Мадагаскарскіх пінгвінах» прадстаўлены чатыры персанажы-пінгвіны з франшызы «Мадагаскар», а таксама два шымпанзэ і тры лемуры. Сярод новых персанажаў франшызы — выдра Марлен і наглядчыца заапарка Аліса. Тым Макграт, Джон Дзі Маджыа, Эндзі Рыхтэр і Конрад Вернан агучваюць Шкіпера, Рыка, Морта і Мэйсана адпаведна.
Стварэнне У сярэдзіне 2006 года Nickelodeon і DreamWorks абвясцілі, што будуць супрацоўнічаць у стварэнні шоу, заснаванага на фільмах пра Мадагаскар. Серыял быў спрадзюсаваны сумесна DreamWorks Animation і Nickelodeon Animation Studio у Бербанку. Мультыплікацыйныя паслугі перададзены на аўтсорсінг у Індыю, Новую Зеландыю і Тайвань. Прадзюсары планавалі выпусціць першы сезон з 26 серый, але колькасць серый зменена на 48. Крыніцы
Катэгорыя:Мультсерыялы ЗША Катэгорыя:Тэлесерыялы 2008 года Катэгорыя:Мультсерыялы 2008 года