Мар’я Кубашэц (в.-лужын. Marja Kubašec, 7 сакавіка 1890, вёска Хасаў каля Будзішына, Саксонія, Германія — 13 красавіка 1976, Будзішын, ГДР) — дзіцячая лужыцкая пісьменніца, перакладчыца і педагог. Пісала на верхнялужыцкай мове.
Біяграфія Нарадзілася 7 сакавіка 1890 года ў лужыцкай вёсцы Хасаў у ваколіцах Будзішына. З 1902 г. па 1909 год вучылася ў педагагічным ліцэі ў Эрфурце. З 1909 па 1911 год працавала настаўніцай у Дуйсберге, з 1911 па 1925 год — настаўніцай у Кроствіцы. У 1911 годзе ўступіла ў культурна-асветніцкую арганізацыю «Маціца сербская». З 1920 па 1922 год была рэдактарам студэнцкай газеты «Serbski Student» і з 1920 г. па 1923 год была рэдактарам дзіцячага часопіса «Raj». У 1923 годзе выдала ў Будзішыне сваё першае сачыненне навэлу «Wusadny». Падчас працы ў Кроствіцы напісала дзіцячыя аповесці «Palčiki w krawcowni», «Palčik w kowarni», «Jank a Hanka», якія выдаў у 1932 годзе асобнай кнігай пад назвай «Tři hodowne hry za dźěći». З 1925 па 1938 год была настаўніцай у сярэдняй школе ў вёсцы Польчніцы і з 1946 па 1952 год — настаўніцай у Радзіборы і Будзішыне. З 1952 па 1956 год працавала навуковым супрацоўнікам на Сербскіх педагагічных курсах у Будзішыне.
Памерла 13 красавіка 1976 года ў Будзішыне.
Сачыненні
Row w serbskej holi a druhe powědančka, 1949; Koło časow, 1950; Hwězdy nad bjezdnom, 1960; Ptače worakawstwa, 1961; Wichor a słónčna pruha, 1961; Wandа, 1962; Alojs Andricki, 1967; Bosćiju Serbinje, гістарычная трылогія (1963, 1964, 1967); Lěto wulkich wohenjow, 1970; Nalětnje wětry, 1978.
Узнагароды
Лаўрэат прэміі імя Якуба Чышынскага (1962). Лаўрэат літаратурнай прэміі «Домавіна» (1966); Медаль імя Йоганнеса Бэхера (1975).
Літаратура Гугнин А. А., Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней, Российская академия наук, Институт славяноведения и балканистики, научный центр славяно-германских отношений, М., 1997, стр. 147, 165—166, 175, 191, ISBN 5-7576-0063-2 J. Młynk, Marja Kubašec — Serbšćina. 18. studijny list, Mały Wjelkow 1956, str. 2045—2055; G. Wirth, Aus meinem Briefwechsel mit Marja Kubašec — Lp A 28/1 (1981), str. 79-86; T. Malinkowa, A znowa maš so rozsudźić. Žiwjenski wobraz Marje Kubašec, Budyšin 1990. Nowy biografiski słownik k stawiznam a kulturje Serbow, wud. wot: Jan Šołta, Pětr Kunze a Franc Šěn, Budyšin: Ludowe nakładnistwo Domowina, 1984
Спасылкі
Біяграфія Бібліяграфія Dietrich Scholze-Šołta: «Kubašec (Kubasch), Marja (Maria)». Sächsische Biografie
Катэгорыя:Верхнялужыцкія пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі ГДР Катэгорыя:Члены Маціцы серба-лужыцкай Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі імя Якуба Чышынскага