Ян Цыж (, , 13 студзеня 1898, Журыцы, Германія — 21 верасня 1985, Баўтцэн, Германія) — верхнялужыцкі пісьменнік, выдавец, юрыст і грамадскі дзеяч. Быў старшынёй Лужыцкай Народнай Рады і старастам Баўтцэнскага адміністрацыйнага раёна. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Якуба Чышынскага.

Біяграфія Нарадзіўся 13 студзеня 1898 года ў лужыцкай вёсцы Журыцы. Сярэднюю адукацыю атрымаў у нямецкай гімназіі ў праскім гістарычным раёне Мала-Страна. Вывучаў юрыспрудэнцыю ў Карлавым універсітэце. У 1921 годзе арганізаваў 47-ы моладзевы летнік-фестываль для лужыцкай моладзі пад назвай «Схадзаванка». Абараніў доктарскую навуковую ступень па юрыспрудэнцыі. З 1926 па 1932 год працаваў у Котбусе ў філіяле Лужыцкага народнага банка. Пасля прыходу да ўлады нацыянал-сацыялістаў за сваю дзейнасць у лужыцкім нацыянальным руху знаходзіўся нядоўгі час у турэмным зняволенні. З 1934 года выдаваў лужыкую газету «Serbske Nowiny», дапамагаючы матэрыяльна падтрымліваць выданне да 1937 года.

Падчас Другой сусветнай вайны за сваю папярэднюю дзейнасць некалькі разоў падвяргаўся турэмнаму зняволенню. У лютым 1945 года падчас бамбардзіроўкі Дрэздэна збег з турмы. У маі 1945 года быў прызначаны савецкай ваеннай камендатурай старастам Баўтцэнскага раёна. У гэты ж час займаўся дзейнасцю па заснаванню незалежнай лужыцкай дзяржавы, удзельнічаючы у працы Лужыцкай Народнай Рады, у якой займаў пасаду старшыні.

Двойчы ўдастойваўся прэміі імя Якуба Чышынскага (у 1964 і 1999 гадах).

З 1955 года выдаваў і рэдагаваў лужыцкую газету «Nowa doba».

Памёр 21 верасня 1985 года ў Баутцене і быў пахаваны ў сямейным склепе Яна Арнашта Смолера.

Сачыненні Пісаў на верхнялужыцкай мове.

«Za wšědnym chlěbom. Žiwjenski wobraz serbskeho holana». Berlin: Volk und Wissen, 1957; «Mój sokoł. Wuběrk basnjow a prozy». Budyšin: LND, 1962 «Jan Arnošt Smoler. Wobrys свайго žiwjenja a skutkowanja». Budyšin: LND, 1966 «Wojowanje wo wuswobodźenje Łužicy. Za čas wulkeje bitwy wo Berlin 1945». Budyšin: LND, 1975 «Ćernje na puću do swobody. Dopomnjenki wot nowembra 1944 co kónca meje 1945». Budyšin: LND, 1979 «Hdyž so młody na puć podaš. Dopomnjenki z časa dźěćatstwa a młodosće hač do apryla 1926». Budyšin: LND, 1983 «W tlamje ječibjela. Dopomnjenki na lěta 1926 do 1944». Budyšin: LND, 1984

Літаратура Гугнин А. А., Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней, Российская академия наук, Институт славяноведения и балканистики, научный центр славяно-германских отношений, М., 1997, стр. 155, 169, ISBN 5-7576-0063-2 Manfred Thiemann (Hrsg.): Ein kleines Lexikon — Sorben/Serbja. Domowina-Verlag, Bautzen 1989, 183 S., ISBN 3-7420-0405-0 Manfred Ladusch: Zum 100. Geburtstag von Dr. Johannes Ziesche, Sorbischer Verleger, Bautzens Landrat und Schriftsteller, in: Oberlausitzer Kulturschau, Heft 2, 1998, S. 28-29. Edmund Pech: Johannes Ziesche (1898—1985), Sächsische Biografie. Herausgegeben vom Institut für Sächsische Geschichte und Volkskunde, bearb. von Martina Schattkowsky

Спасылкі

Біяграфія Бібліяграфія

Катэгорыя:Пісьменнікі Германіі Катэгорыя:Лужыцкія грамадскія дзеячы Катэгорыя:Верхнялужыцкія пісьменнікі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі імя Якуба Чышынскага Катэгорыя:Памерлі ў Баўтцэне