Стаха́наўскі рух — масавы рух рабочых-паслядоўнікаў Аляксея Стаханава ў Савецкім Саюзе ў сярэдзіне 1930-х — пачатку 1940-х гадоў.

Рух узнік падчас другой пяцігодкі, у 1935 годзе ў вугальнай прамысловасці Данбаса. Пачынальнікам стаханаўскага руху быў шахцёр Аляксей Стаханаў, які разам з брыгадай крапільшчыкаў у ноч на 31 жніўня за змену перавыканаў норму ў 14,5 разоў. У наступстве рэкорд Стаханава быў пабіты шахцёрам Мікітам Ізотавым.

14—17 лістапада 1935 года ў Маскве адбылася Першая Усесаюзная нарада стаханаўцаў, якая падкрэсліла важную ролю стаханаўскага руху ў сацыялістычным будаўніцтве.

Літаратура

Поляков М. П. // Горная энциклопедия / Под редакцией Е. А. Козловского. — М.: Советская энциклопедия, 1984—1991.

Спасылкі

Гридина Я. В., Кравцова Е. С. Стахановское движение в СССР глазами очевидцев // Innova — 2018. — № 2 (12). — С. 6—7. Мария Соколова С чего началось «стахановское движение» // Электронное периодическое издание «Парламентская газета» Максим Осипов Как наши передовики первыми освоили в СССР производство фотостекла и почему их недолюбливали другие рабочие. Трудное наследие Стаханова // «СБ. Беларусь сегодня»

Катэгорыя:Саветызмы Катэгорыя:Гісторыя СССР Катэгорыя:Эканоміка СССР Катэгорыя:Прапаганда ў СССР Катэгорыя:1935 год у СССР