Уладзімір Якаўлевіч Наву́менка ( —Науменко Владимир Яковлевич // Сайт геаграфічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта) — вучоны ў галіне эканамічнай геаграфіі і педагог, кандыдат геаграфічных навук (1974), прафесар (1990), Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1982).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы (сучасны горад у Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). Скончыў сярэднюю школу і паступіў вучыцца на геолага-геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, на аддзяленне фізічнай геаграфіі. З 1957 года працаваў у Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. С. Пушкіна выкладчыкам на кафедры батанікі і геаграфіі. У 1960—1965 гадах займаў пасаду дэкана факультэта, у 1966—1994 гадах — прарэктара па завочнаму навучанню. У 1974 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Структурные и территориальные различия в сельском хозяйстве Брестской области». З мая 1994 года У. Я. Навуменка на пасадзе прарэктара вучэбнай рабоце і сацыяльна-эканамічным пытанням Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, адначасова са снежня 1994 года — загадчык кафедры геаграфіі Беларусі.
Навуковая і грамадская дзейнасць Навуковыя працы па па гісторыі, прыродзе і гаспадарцы Беларусі. Займаўся У. Я. Навуменка і пытаннямі геаграфічнай адукацыі ў школах, педагагічных і прафесійных вучылішчах. Яго артыкулы ўвайшлі ў «Хрестоматию по географии Белорусской ССР» (1977), «Хрестоматию по экономической географии БССР» (1991), энцыклапедычны даведнік школьніка «Геаграфія Беларусі» (1992) і інш.
Сярод апублікаванага таксама: Брест. Историко-экономический очерк. — Брэст, 1970. (2-е выданне — 1977); Сельское хозяйство Белоруссии. — Мн., 1988. (разам з Р. А. Жмойдзякам); Машынабудаўнічы комплекс Рэспублікі Беларусь: метадычныя ўказанні для геаграфічных факультэтаў / [У. Я. Навуменка і інш.]. — Брэст, 2003.
У 1968 годзе У. Я. Навуменка быў абраны старшынёй Брэсцкага аддзялення Геаграфічнага таварыства БССР. Быў старшынёй Брэсцкага абласнога педагагічнага таварыства, у 1972—1986 гг. членам Беларускага рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі, вышэйшай школы і навуковых устаноў.
Узнагароды Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» Значок «Выдатнік адукацыі БССР» (1970) Значок «Выдатнік адукацыі СССР» (1979) Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1982) Значок «Выдатнік народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1999)
Літаратура — С. 112.
Спасылкі Науменко Владимир Яковлевич // Сайт геаграфічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна 2018 г. — 50 гадоў з часу стварэння Брэсцкага аддзялення ГА «Беларускае Геаграфічнае таварыства» (1968) // Краязнаўства Берасцейшчыны Навуменка, Уладзімір Якаўлевіч (кандыдат геаграфічных навук; нар. 1932) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Катэгорыя:Выпускнікі геаграфічнага факультэта БДУ Катэгорыя:Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Географы СССР Катэгорыя:Географы Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускага геаграфічнага таварыства Катэгорыя:Заслужаныя работнікі вышэйшай школы БССР