Bounce (бел. «адскок») — серыя мабільных гульняў, якая была апублікавана кампаніяй Nokia.
Bounce (2000)
У арыгінальнай гульні Bounce гулец кіруе аранжавым шарам праз мноства ўзроўняў у 2D-гульнявым свеце з бакавой прагорткай. Гульня была папярэдне загружана на многіх мабільных тэлефонах Nokia і лічыцца адной з самых вядомых мабільных гульняў Nokia разам са Змяёй.
Гулец кіруе аранжавым шарам з заданнем прайсці праз усе абручы. Таксама шар можа стаць вялікім, што дазволіць яму плаваць у акваторыях (афарбаваны ў блакітны колер). Ворагі прыходзяць у выглядзе статычных перашкод: блакітныя калючыя аб’екты, якія рухаюцца (прыхільнікі гульні іх называюць павукамі) і цвёрдыя жоўтыя аб’екты «свечкі». Дотык да аднаго з ворагаў прывядзе да страты жыцця.
Nokia 9210 Communicator (Symbian Series 80) ад 2000 года (выпушчаны ў 2001 годзе) стаў першай прыладай для гульні. Праз абноўленыя версіі гульня таксама была папярэдне загружана на тэлефонах пачатковага ўзроўню Symbian Series 40, такіх як Nokia 6610 і Nokia 2600. У гульні было 11 узроўняў. 2 пакета ўзроўняў (12-16, 17-21) былі даступны для запампоўкі для тэлефонаў Nokia Series 60 і Series 80 (Symbian OS).
Серыя Пазней Rovio Entertainment аб’ядналася з Nokia для распрацоўкі новых гульняў Bounce:GameAxis Unwired Sep 2008Finnish Video Games: A History and Catalog by Juho Kuorikoski Bounce Back для J2ME Bounce Tales для J2ME (2008) Bounce Boing Voyage для S60 (via N-Gage 2.0, 2008) Bounce Touch для Symbian (у першую чаргу на Nokia 5800 XpressMusic, 2008) Bounce Evolution для Maemo (Nokia N900, 2009) Bounce Boing Battle для Symbian (2010)
Таксама было шмат модаў з некаторых гульняў Bounce, у асноўным Bounce Tales. Шматлікія неафіцыйныя рымэйкі Bounce былі створаны і даступны ў Google Play Store або App Store. Тым не менш, ні адзін з гэтых рымэйкаў не мае ўзроўняў 12-21 або якіх-небудзь рымэйкаў-сіквелаў Bounce.
Адзін з самых знакавых «рымейкаў» гульні Bounce — гэта серыя Red Ball, якая створана Яўгенам Федасеевам, і распаўсюджвалася King.com, і Not Doppler. Чатырохсерыйная серыя (чацвёртая частка — самая папулярная) Adobe Flash гульняў таксама спарадзіла некалькі клонаў, модаў і добра вядомая сярод супольнасці Speedrunning.
Рэдактар узроўняў Неафіцыйны стваральнік узроўняў пад назвай BouncEdit быў створаны ў 2003 годзе, што дазволіла зрабіць персаналізаваны ўзровень. Гэты рэдактар не працуе ў Windows 10.
Гл. таксама Змяя Angry Birds
Зноскі
Катэгорыя:З’явіліся ў 2000 годзе Катэгорыя:Серыі відэагульняў