Слабадскі́ сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Яблонаўка.
Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Задворскі сельсавет у складзе Стаўбцоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Задвор’е. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 26 жніўня 1961 года перайменаваны ў Слабадскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Слабада. 8 чэрвеня 1963 года ў склад Ячонскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Акінчыцы, Арцюхі і Задвор’е), у склад Мікалаеўшчынскага слеьсавета — вёска Сверынава, а ў склад сельсавета з Засульскага сельсавета перададзена вёска КоласаваРашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 8 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).. 22 верасня 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску ЯблонаўкаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 22 верасня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657).. 29 чэрвеня 2006 года з часткі сельсавета ўтвораны Наваколасаўскі сельсаветРешение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 223 Об образовании Новоколосовского сельсовета и изменении границ Слободского сельсовета Столбцовского района . 30 кастрычніка 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Заямнаўскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области .
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1013 чалавек, з іх 90,1 % — беларусы, 4,6 % — палякі, 4,3 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.
Склад На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: Атцэда, Баханы, Кучкуны, Слабада, Яблонаўка.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Стаўбцоўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе