Бег трушком (джогінг, ) — адна з формаў бегу ў павольным тэмпе. Асноўная мэта заключаецца ў атрыманні эфекту ад практыкаванняў, зніжэння ўзроўню стрэсу (у параўнанні з хуткім бегам).
Бег трушком можа таксама выкарыстоўвацца як размінка або «астуджэнне» для бегуноў. Гэта часта выкарыстоўваецца спартсменамі як сродак актыўнага аднаўлення падчас інтэрвальных трэніровак.
Пры працяглым бегу трушком, як і пры іншых працяглых аэробных нагрузках (крос, плаванне, веславанне, велагонкі, бег на лыжах і іншых), выяўляецца эфект асаблівага ўздыму, падобнага з лёгкім ап’яненнем («эйфарыя бегуна»).
Гл. таксама Бег Плогінг
Літаратура Гутос Т. История бега. : Текст, 2011.
Карташов Ю. М. Сюрпризы оздоровительного бега // Серыя: Физкультура и здоровье — : Физкультура и спорт, 1983. — 96 с. — Наклад 100 000 экз.
Спасылкі
Катэгорыя:Здаровы лад жыцця Катэгорыя:Спартыўная тэрміналогія