Лазурнэ () — пасёлак гарадскога тыпу ў Скадоўскім раёне Херсонскай вобласці Украіны. Значны прыморскі кліматычны курорт і рэкрэацыйны цэнтр на беразе Чорнага мора.

У пасёлку размешчана каля 30 баз адпачынку і дзіцячых лагераў, таксама можна зняць жыллё ў прыватным сектары. Узбярэжжа пакатае, пляжы пясчаныя. Большасць пляжаў абсталяваныя ценявымі навесамі, парасонамі і распранальнямі. У цэнтральнай частцы пасёлка знаходзіцца мноства кафэ і бараў з летнімі пляцоўкамі.

Крыніцы

Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Херсонскай вобласці