Жыта 'Беняконскае' — селекцыйны сорт роду .

Гісторыя

Пачатак селекцыі У 1911 годзе пад кіраўніцтвам Вацлава Ластоўскага на Беняконскай доследнай станцыі шляхам індывідуальнага адбору была выдзелена форма жыта, устойлівая да фузарыёзу — хваробы, якая напалову зніжае ўраджай жыта. Новая форма была адаптавана да прыродных умоў Віленшчыны. Асноўны матэрыял, з якога вырошчвалася Беняконскае жыта, паходзіў ад гаспадара з вёскі на поўдні Віленскага павета з глебы тыпу , моцна насычанай, злітой, халоднай і вельмі беднай пажыўнымі рэчывамі. В. Ластоўскі адбіраў як мага болей раслін з самым лепшым калоссем. Падчас Першай сусветнай вайны, з 1915 па 1918, строгая селекцыя не была праведзена, толькі захаваны матэрыял, а ў 1918 кніга па радаводах была адноўлена восенню.

З пачатку 1920-х гадоў Беняконскае жыта сталі вырошчваць у гаспадарках Віленшчыны.

Пасляваенны час Узоры насення ўдалося захаваць падчас Вялікай Айчыннай вайны, а пасля яе заканчэння вучоны-селекцыянер А. М. Багамолаў і Г. С. КананкоўОпытная станция Ластовского, или Как в Беняконях зарождалась наука? працягнулі селекцыйную працу. Доследы па стварэнні новага сорта жыта шляхам адбору лепшых раслін з іншых сартоў скончыліся прызнаннем сорту жыта 'Беняконскае'.

У 1950 годзе сорт быў раянаваны ў Гродзенскай, Баранавіцкай і Мінскай абласцях Беларусі, затым у Віленскай вобласці Літвы. Да 1964 года занятая пад ім пасяўная плошча перавышала мільён гектараў. Гэты сорт адыграў значную ролю ў павышэнні ўраджайнасці жыта ў рэспубліцы. Калі раней збіралі 5-6 цэнтнераў з гектара, то са з’яўленнем новага сорта — да 30 цэнтнераўСегодня традиционную для славян культуру — рожь — вытесняет тритикале . Лічыцца, што ў сярэдзіне 1960-х гадоў прыкладна кожная другая буханка жытняга хлеба ў Беларусі і Літве выпякалася з беняконскага жытаЭпоха в летописи сельского хозяйства .

Адзнакі У 1916—1917 гадах прафесар праводзіў у вобласці «Обер-Ост» параўнальнае даследаванне, у якім вывучаў розніцу паміж 13 сартамі жыта. У гэтым даследаванні Беняконскае жыта заняло чацвёртае месца, а па трываласці — другое. У 1921 годзе ў Бенякове праводзіўся ўласны падобны эксперымент з 6 сартамі, у якім Беняконскае жыта перамагло.

У Вялікай Савецкай энцыклапедыі Беняконскае жыта называецца ў шэрагу тагачасных лепшых сартоўРожь . Звычайна сорт больш за пяць гадоў не існуе. А сорт 'Беняконскае' выкарыстоўваўся каля 25 гадоў«Хлопцы, Перамога!»

Спасылкі

Катэгорыя:Сарты раслін Катэгорыя:Жыта