Вуліца Рэпіна — вуліца ў занёманскай частцы горада Гродна. Названа ў гонар расійскага мастака Іллі Рэпіна. Захаваліся пабудовы былой каралеўскай рэзідэнцыі «Аўгустова», якія з’яўляюцца аб’ектамі гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

На вуліцы, побач з гімназіяй № 4, знаходзіцца вялікая сажалка, якая створана ў эпоху караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Цяпер аб’ект з’яўляецца камунальнай уласнасцю Гродзенскай гарадской ЖКГ.

Канчатковы прыпынак тралейбусаў маршруту 6 і аўтобусаў маршрутаў 6, 7, 12, 28, 29.

Гл. таксама Спіс вуліц Гродна Вуліца Свярдлова (Гродна)

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліцы Гродна Гродна