Мыхайліўка () — пасёлак гарадскога тыпу ў Мыхайліўскім раёне Запарожскай вобласці Украіны, раённы цэнтр.
У 1810 г. жыхары навакольных хутароў купілі драўляную царкву ў Такмаку. З дня асвячэння царквы паселішча вакол яе пачало называцца Мыхайліўкай — па адной з версій у гонар аднаго з першых перасяленцаў у гэтую мясцовасць, заможнага казака з Палтаўшчыны Міхаіла Чудноўскага, які ў 1805 г. заснаваў тут свой хутар на старажытным чумацкім шляху.
Крыніцы
Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Запарожскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1810 годзе