Рух за вызваленне дэльты Нігера, РВДН () — нігерыйская антыўрадавая хрысціянская паўстанцкая групоўка, якая дзейнічае на тэрыторыі дэльты Нігера і выступае за нацыяналізацыю нафтавых рэсурсаў Нігерыі.

РВДН упершыню заявіла пра сябе ў пачатку 2006 года, пасля арышту актывіста народа іджо Альхаджы Муджахіда Дакуба-Асары.

Арганізацыя займаецца выкраданнем нафтавікоў, выбухамі трубаправодаў і супрацьстаяннем з нігерыйскай арміі. Лічыцца, што серыя тэрактаў, учыненых гэтай групоўкай вясной 2006 года, панізіла здабычу нафты ў Нігерыі на 25%.

У перыяд 2006—2009 групоўка здзейсніла цэлы шэраг нападаў, асабліва часта яны адбываліся ў 2006 годзе, у тым ліку 9 чалавек было забіта пры нападзе на офіс італьянскай нафтавай кампаніі «Eni».

У 2009 годзе лідары групоўкі адмовіліся ад гвалту і падпісалі перамір’е з урадам. 12 ліпеня, за дзень да вызвалення лідара руху Генры Аку, баевікі Руху за вызваленне дэльты Нігера ўпершыню правялі аперацыю на тэрыторыі найбуйнейшага горада Нігерыі Лагас. У выніку нападу баевікоў на наліўны пірс для нафтавых танкераў загінулі як мінімум пяць чалавек.

РВДН вядзе барацьбу за незалежнасць дэльты Нігера і нацыяналізацыю нафтагазавай галіны, рэгулярна нападаючы на аб’екты, якія належаць замежным кампаніям, і захопліваючы ў палон іх супрацоўнікаў. Так, 1 кастрычніка 2010 года з танкера, пры дапамозе якога, як мяркуецца, ажыццяўлялася кантрабанда нафты, былі выкрадзеныя 2 маракаВ Нигерии похищены двое моряков с танкера MV Eckhardt. У 2013 годзе тэрарысты абвясцілі аб аперацыі «Барбароса», у рамках якой падлягалі знішчэнню мячэці, мусульманскія арганізацыі, у тым ліку дабрачынныя, вядомыя мусульманскія святары і чыноўнікі-мусульмане. Гэта стала адказам тэрарыстаў-хрысціян РВДН на дзейнасць ісламісцкіх тэрарыстаўНигерийские террористы-христиане объявили о намерении начать крестовый поход против мусульманского севераКрестовый поход начнется 31 мая в Нигерии.

2006, 24 студзеня — напад групы з 30 чалавек, узброеных АК-47, на офіс італьянскай нафтавай кампаніі. 8 паліцэйскіх і 1 служачы загінулі. 2006, 18 лютага — баевікі захапілі 9 нафтавых рабочых фірмы Royal Dutch Shell. 2006 9 сакавіка — 30 катэраў па 15 чалавек у кожным, узброеныя аўтаматамі, кулямётамі і гранатамётамі, атакавалі нафтаналіўны танкер. Адбылася жорсткая перастрэлка з 7 патрульнымі ўрадавымі катэрамі. Загінула 13 нігерыйскіх салдат. 2009, 15 мая — Рух за вызваленне дэльты Нігера аб’явіў татальную вайну дзяржаве. Па сцвярджэнні РВДН, тры катэры ўрадавых войскаў былі захопленыя баевікамі, шэсць патоплены, яшчэ тры знішчаны цалкам.

Крыніцы

Спасылкі Elias Courson. Movement for the Emancipation of the niger delta (MEND) // Discussion paper 47. — Uppsala: Nordiska Afrikainsititet, 2009. — ISBN 978-91-7106-657-2. — ISSN 1104-8417.Nseabasi S. Akpan. Kidnapping in Nigeria’s Niger Delta: An Exploratory Study (англ.) // Journal of Social Sciences. — Kamla-Raj, 2010. — Vol. 24, no. 1. — P. 33-42. — ISSN 0971-8923.

Катэгорыя:З’явіліся ў 2006 годзе Катэгорыя:Радыкальныя арганізацыі Катэгорыя:Нацыянальна-вызваленчыя рухі Катэгорыя:Тэрарыстычныя арганізацыі Катэгорыя:Палітыка Нігерыі Катэгорыя:Дэльта Нігера