Мухамед ульд аш-Шэйх аль-Газуані (, ; вядомы таксама як Газуані і ульд Газуані; нар. 31 снежня 1956 г., Бумдыд, Асаба, Маўрытанія) — маўрытанскі генерал і палітычны дзеяч. На выбарах 22 чэрвеня 2019 года абраны прэзідэнтам Маўрытаніі, уступіў на пасаду з 2 жніўня 2019 года.
Газуані з’яўляўся генеральным дырэктарам па нацыянальнай бяспецы і начальнікам штаба Узброеных сіл Маўрытаніі (2008—2018). Міністр абароны Маўрытаніі з кастрычніка 2018 года па сакавік 2019 года. Блізкі паплечнік прэзідэнта Махамеда ульд Абдэль Азіза.
Біяграфія Газуані нарадзіўся ў Бумдыдзе раёна Асаба 31 снежня 1956 года. Належыць да вядомай суфійскай сям’і ў Маўрытаніі. Сын духоўнага лідара племя мурабітаў Ідэйбусат. Жанаты з доктарам Марыям Мінт Махамед Вадхель ульд Да. Мае пяцёра дзяцей.
Ваенная служба Служыў у маўрытанскім арміі з канца 1970-х гадоў. Затым навучаўся ў якасці афіцэра ў Марока. Атрымаў ступень бакалаўра, магістра ў галіне адміністравання і ваенных навук, а таксама прайшоў некалькі ваенных сертыфікатаў і курсаў.
Газуані з’яўляўся паплечнікам прэзідэнта Махамеда ульд Абдэль Азіза. У 2005 годзе ўваходзіў у ваенны савет, які зрынуў прэзідэнта Мауя ульд Сід Ахмед Тая. У 2008 годзе як саюзнік Махамеда ульд Абдэль Азіза удзельнічаў у звяржэнні прэзідэнта Сідзі Махамед ульд Шэйх Абдулахі.
Палітычная кар’ера У кастрычніку 2018 года прэзідэнт Махамед ульд Абдэль Азіза прызначыў Газуані міністрам абароны Маўрытаніі.
1 сакавіка 2019 года Газуані абвясціў пра свой удзел у прэзідэнцкіх выбарах, імкнучыся замяніць прэзідэнта Абдэль Азіза. 15 сакавіка 2019 года падаў у адстаўку з пасады міністра абароны для ўдзелу ў выбарах. 22 чэрвеня 2019 года атрымаў перамогу на выбарах, атрымаўшы 52 % галасоў выбаршчыкаў у 1-м туры, і стаў абраным прэзідэнтам краіны.
Спасылкі
Катэгорыя:Прэзідэнты Маўрытаніі Катэгорыя:Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Военачальнікі Маўрытаніі