Гарлачык чыста-белыяПаводле кнігі «Флора СССР». Гл. раздзел Літаратура.Паводле кнігі «Иллюстрированный определитель растений Средней России». Гл. раздзел Літаратура. (Nymphaéa candida) — водная расліна, від роду Гарлачык сямейства .

Батанічнае апісанне Шматгадовая водная бессцябловая расліна з доўгім, гарызантальным карэнішчам. Лісце плаваючае, круглавата-авальнае, дыяметрам да 25-30 см, зверху цёмна-зялёнае, знізу чырванавата-фіялетавае, лопасці каля яго асновы амаль раўнабокія, вострыя.

Кветкі буйныя, адзіночныя, белыя, да 11-15 см у дыяметры, маюць слабы водар. Адрозніваецца ад гарлачыка белага больш светлымі кветкамі. Пялёсткі паступова пераходзяць у тычынкі, з якіх вонкавыя з лісцепадобнымі ніцямі, унутраныя з ланцэтнымі. Моцна ўціснуты ярка-аранжавы песцік, з амаль чатырохвугольнай асновай чашачкі. Плод шматнасенны, ягдападобны, зялёны, выспявае пад вадой.

Пашырэнне Расце ў азёрах, рэках з павольнай плынню на глыбіні да 2 м. Сустакаецца ў Казахстане, Сярэдняй Азіі, у Расіі — у еўрапейскай частцы, Заходняй і Усходняй Сібіры. Цвіце ў маі-жніўні.

Гаспадарчае значэнне і прымяненне Карэнішчы і насенне ядомыя. У народнай медыцыне адвар гарлачыка чыста-белага ўжываецца як сродак ад акне і вяснушак, свежыя карэнішчы выкарыстоўваюцца для барацьбы з тараканаміГубанов И. А. и др. Дикорастущие полезные растения СССР / отв. ред. Т. А. Работнов. — М.: Мысль, 1976. — С. 122. — 360 с. — (Справочники-определители географа и путешественника)..

Добры корм для андатры.

Літаратура

Комаров В. Л. Род 504. Кувшинка — Nymphaea // Флора СССР : в 30 т. / гл. ред. В. Л. Комаров. — М. ; Л. : Изд-во АН СССР, 1937. — Т. 7 / ред. тома Б. К. Шишкин. — С. 6—12. — 792, XXVI с. — 5200 экз. Губанов И. А. и др. 572. Nymphaea candida L. — Кувшинка белоснежная // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3 т. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл., 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 187. — ISBN 9-87317-128-9.

Спасылкі

Flora of China: Nymphaea candida

Катэгорыя:Водныя расліны Катэгорыя:Гарлачыкавыя