__NOTOC__

17 сакавіка — 76-ы (77-ы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 455: Петроній Максім становіцца імператарам Заходняй Рымскай імперыі. 1175: Саладзін захапіў цытадэль Хомса 1597: Віцебск атрымаў магдэбургскае права. 1776: Амерыканская рэвалюцыя: брытанскія войскі адступаюць з Бостану. 1861: У Турыне абвяшчаецца стварэнне Італьянскага каралеўства. 1916: Беспаспяхова скончылася Нарачанская аперацыя расійскіх войскаў у ходзе Першай сусветнай вайны. 1937: У СССР прыняты закон, які пазбавіў сялян свабоды перамяшчэння. 1948: Бельгія, Вялікабрытанія, Люксембург, Нідэрланды i Францыя падпісалі Брусельскі пакт, створаны абарончы Заходнееўрапейскі саюз. 1950: Аб’яўлена аб адкрыцці 98-га хімічнага элемента — каліфорнію. 1991: Адбыўся рэферэндум па пытанні аб захаванні СССР.

Нарадзіліся

1628: Франсуа Жырардон, французскі мастак (пам. 1.9.1715) 1685: Жан-Марк Нацье, французскі мастак 1746: Ян Давід Голанд, нямецкі кампазітар і дырыжор, кіраўнік нясвіжскай капэлы, выкладчык музыкі ў Віленскім універсітэце (пам. 26.12.1827) 1808: Шыман Канарскі, дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Польшчы, Літве і на Беларусі (пам. 27.2(11.3).1839) 1822: Мухамед Саід, віцэ-кароль Егіпта (пам 17.1.1863) 1834: Готліб Даймлер, нямецкі інжынер і прамысловец (пам. 6.3.1900) 1862: Шарль Лаваль, французскі мастак 1865: Габрыэль Нарутовіч, польскі дзяржаўны дзеяч, інжынер-канструктар (пам. 16.12.1922) 1885: Генры Тэйлар (плывец) 1935: Валерыа Адамі, італьянскі мастак 1957: Дзмітрый Хананавіч Астрахан, расійскі рэжысёр 1992: Джон Баега, брытанскі акцёр 1994: Тоні Вітэн, галандскі вясляр, алімпійскі чэмпіён

Памерлі

180: Марк Аўрэлій, рымскі імператар (нар. 26.4.121) 1406: Ібн Хальдун, арабскі філосаф, гісторык (нар. 27.5.1332) 1690: Ян ван Мірыс, нідэрландскі мастак 1782: Данііл Бернулі, швейцарскі фізік (нар. 8.2.1700) 1807: Казімір Нарбут, мысліцель-асветнік, прадстаўнік эклектычнага кірунку ў філасофіі эпохі Асветніцтва ў Беларусі і Літвы (нар. 3.1.1738) 1853: Крысціян Доплер, аўстрыйскі фізік (нар. 29.11.1803) 1921: Мікалай Жукоўскі, рускі навуковец (нар. 17.1.1847) 1951: Альберт Паўловіч, беларускі паэт, драматург (нар. 11.11.1875) 1956: Ірэн Жаліё-Кюры, французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1935) 1976: Лукіна Вісконці, італьянскі кінарэжысёр (нар. 2.11.1906) 1990: Капучынэ, французская актрыса 1999: Міхаіл Біч, беларускі гісторык (нар. 27.5.1937) 2005: Джордж Фрост Кенан, амерыканскі дыпламат і гісторык (нар. 16.2.1904) 2007: Джон Бекус, амерыканскі навуковец, адзін з стваральнікаў мовы праграмавання FORTRAN

Святкуюць Ірландыя, Паўночная Ірландыя, Канада, Мантсерат: Дзень Святога Патрыка

317