Падзеі 29 жніўня: Заключаны Нанкінскі дагавор паміж Кітаем і Вялікабрытаніяй па выніках Першай опіумнай вайны. 6 лістапада: У Горы-Горацкай земляробчай школе заснавалі батанічны сад. 18 снежня: Са складу Віленскай губерні вылучаны паветы з пераважна балтамоўным сялянскім насельніцтвам, з іх створана Ковенская губерня. Заснаванне ў Лагойску першага на Беларусі гістарычнага музея.

Нараджэнні 11 студзеня: Уільям Джэймс, амерыканскі філосаф і псіхолаг 26 лютага: Каміль Нікаля Фламарыён, французскі астраном 9 снежня: П. А. Крапоткін, рускі географ, гісторык, тэарэтык анархізму 18 сакавіка: Стэфан Малармэ, французскі паэт 12 лістапада: Джон Уільям Стрэт, брытанскі фізік

Смерці 15 сакавіка: Луіджы Керубіні, італьянскі кампазітар 8 мая: Жуль Себасцьен Сезар Дзюмон-Дзюрвіль, французскі падарожнік, акіянограф 25 чэрвеня: Жан Шарль Леанар Сімонд дэ Сісмандзі, швейцарскі эканаміст 28 ліпеня: Клеменс Брэнтана, нямецкі паэт 10 верасня: Вільям Гобсан, першы губернатар Новай Зеландыі, сааўтар Пагаднення Вайтангі.