__NOTOC__ 17 студзеня — сямнаццаты дзень года па Грыгарыянскім календары
Падзеі 395: Пасля смерці Феадосія I, Рымская імперыя была падзелена яго сынамі Аркадзіем і Ганорыем на Заходнюю і Усходнюю імперыі. 1222: Князь смаленскі Мсціслаў Давыдавіч захапіў Полацк. 1328: У Рыме адбылася каранацыя Людовіка IV як імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі. У гісторыі імперыі гэта першая каранацыя, якая была праведзена не Папам Рымскім, а прадстаўніком рымскага народа з-за спрэчакам з Янам XXII. 1917: ЗША купілі ў Даніі за 25 млн долараў Віргінскія астравы. 1926: Першы з’езд даследчыкаў беларускай археалогіі і археаграфіі распачаўся ў Менску. 1971: Адкрыўся Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр. 1988: У штаце Арызона (ЗША) знойдзены самы вялікі ў свеце кактус — вышыня 17 м 62 см. 2021: У Расіі затрыманы апазіцыйны палітык Аляксей Навальны, які вяртаўся на радзіму з Германіі. 2026: Еўрасаюз падпісаў пагадненне аб свабодным гандлі з Меркасур.
Нарадзіліся 1472: Гвідабальда да Монтэфельтра, кандацьер і заступнік мастацтваў 1504: Пій V (Антоніа Мікеле Гісліеры), Папа Рымскі (1566—1572) 1600: Педра Кальдэрон дэ ла Барка, іспанскі драматург (пам. 25.5.1681) 1706: Бенджамін Франклін, адзін з заснавальнікаў ЗША 1732: Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, апошні кароль Рэчы Паспалітай (пам. 12.2.1798) 1839: Альберт Бернхард Франк, нямецкі біёлаг 1847: Мікалай Жукоўскі, рускі навуковец (пам. 17.3.1921) 1849: Эжэн Кар'ер, французскі мастак 1863: Канстанцін Станіслаўскі, рускі тэатральны дзеяч (пам. 7.8.1938) 1881: Іаган Густаў Гаснер, нямецкі батанік 1899: Аль Капонэ, амерыканскі гангстэр (пам. 25.1.1947) 1904: Аляксандр Якімовіч, беларускі дзіцячы пісьменнік 1917: Антон Бархаткоў, беларускі савецкі мастак-жывапісец (пам. 24.3.2001) 1933: Даліда, французская спявачка 1942: Мухамед Алі, амерыканскі баксёр, алімпійскі чэмпіён 1944: Франсуаза Ардзі, французская спявачка, актрыса 1948: Давід Одсан, прэм’ер-міністр Ісландыі 1962: Джым Керы, амерыкана-канадскі акцёр 1964: Андрэй Федарэнка, беларускі пісьменнік 1981: Штэфан Пецнер, правы аўстрыйскі палітык нацыяналістычнага кірунку
Памерлі
395: Феадосій I, апошні імператар адзінай Рымскай імперыі (нар. каля 346) 1468: Скандэрбег, нацыянальны герой Албаніі 1686: Карла Дольчы, фларэнційскі мастак 1775: Вінчэнца дэ Рыкаці, італьянскі матэматык 1823: Цахарыяс Вернер, нямецкі паэт і драматург 1863: Мухамед Саід, віцэ-кароль Егіпта (нар. 17.3.1822) 1921: Аляксандр Астрамовіч, беларускі каталіцкі святар, паэт (нар. 7.12.1878) 1947: Эжэн Ланці, эсперантыст, сацыяліст і пісьменнік, заснавальнік SAT і стваральнік тэорыі безнацыяналізма (нар 19.07.1879) 1991: Улаф V, кароль Нарвегіі 2000: Петэр Зоргэ, нямецкі мастак 2004: Чэслаў Немен, польскі музыка (нар. 1939) 2005: Чжаа Цзыян, кітайскі палітычны дзеяч 2007: Яўген Кушнароў, украінскі палітык 2008: Бобі Фішэр, амерыканскі шахматыст, 11-ы чэмпіён свету па шахматах (нар. 9.3.1943) 2016: Готфрыд Хонегер, швейцарскі мастак 2018: Уладзімір Сяргеевіч Улашчык, беларускі вучоны-медык 2024: Бені Мюлер, нідэрландскі футбаліст
Святкуюць Дзень герояў
117