Уварванне ЗША і іх саюзнікаў у Ірак — ваенная аперацыя ЗША і яе краін-саюзнікаў супраць Ірака, учыненая ў 2003 годзе з мэтай звяржэння дыктатуры Садама Хусейна. Ваенныя дзеянні супраць іракскай арміі пачаліся 20 сакавіка і скончыліся 9 красавіка, калі амерыканскія войскі занялі сталіцу Ірака горад Багдад. 1 мая Прэзідэнт ЗША Джордж Уокер Буш абвясціў аб заканчэнні актыўных баявых дзеянняў. Аперацыя не была ўхвалена ААН і выклікала незадаволенасць у міжнароднай супольнасці.
Афіцыйнай падставай да пачатку ваенных дзеянняў была заяўлена сувязь урада з міжнародным тэрарызмам, у прыватнасці, рухам «Аль-Каіда», а таксама пошук і знішчэнне зброі масавага паражэння. Наступныя праверкі абверглі дадзеныя заявы.
Выказваліся таксама думкі, што адной з мэт уварвання было атрыманне кантролю над іракскай нафтайАбдулл Эль-Ноэйми, член ЦК Прогрессивно-демократического форума Бахрейна: Количество наших братских партий, с которыми более десяти лет мы боремся бок о бок за мир и прогресс… // КПРФ.руПроизводители нефти должны ориентироваться на Азию, а не на СШАБорьба за иракскую нефть // Би-би-сиЗачем нужна война в Ираке // finansy.ru.
Перадгісторыя У 1991 годзе, пасля вайны ў Персідскім заліве, прычынай, якой паслужыла анексія Іракам Кувейта, Савет бяспекі ААН прымае рашэнне аб прыбыцці на іракскую тэрыторыю Спецыяльнай камісіі, мэтай якой з’яўляецца ажыццяўленне нагляду за вытворчасцю зброі масавага паражэння. Нягледзячы на паспяховае выкананне сваіх функцый, у 1998 годзе ўрад Ірака адмовіўся ад далейшага супрацоўніцтва з ААН і настаяў на рэарганізацыі камісіі. Акрамя гэтага, з боку краін кааліцыі былі створаны спецыяльныя беспалётныя зоны для баявой авіяцыі Ірака, з мэтай абароны курдаў і шыітаўВойна в Ираке.
11 верасня 2001 здзейснена тэрарыстычная атака на Сусветны гандлёвы цэнтр, у якой загінула больш за 2500 чалавек. Адказнасць за гэта ўзяла на сябе тэрарыстычная арганізацыя Аль-Каіда. Урад ЗША патрабаваў зноў увесці Спецыяльную камісію на тэрыторыю Ірака. У 2002 годзе, атрымаўшы згоду Ірака, на тэрыторыю краіны зноў трапляюць інспектары Спецыяльнай камісіі. Пошук слядоў зброі працягваўся да пачатку вайны.
30 студзеня 2002 Прэзідэнт ЗША Джордж Уокер Буш у звароце да нацыі ўпершыню ўжыў выраз «вось зла». Разам з Паўночнай Карэяй і Іранам у «вось» быў уключаны і ІракХроника военной операции США против Ирака в 2003 году. 12 верасня Джордж Буш, выступаючы на Генеральнай Асамблеі ААН, заявіў аб «сур’ёзнай небяспецы» з боку Садама Хусейна. Па словах Буша, калі Багдад адмовіцца выконваць патрабаванні ААН па раззбраенні, ваенная акцыя стане непазбежнай.
17 кастрычніка Сенат ЗША санкцыянаваў найбуйнейшае за апошнія 20 гадоў павелічэнне ваенных асігнаванняў — на 37,5 мільярда долараў, да 355,1 мільярда. Перад гэтым Буш паставіў подпіс пад рэзалюцыяй Кангрэса ЗША, якая дазваляла выкарыстанне сілы супраць Ірака.
28 студзеня 2003 года ў звароце да нацыі Дж. Буш абяцаў даць доказы таго, што Багдад хавае зброю масавага паражэння. Акрамя таго, амерыканскі прэзідэнт прапанаваў узначаліць антыіракскую кааліцыю ў выпадку ваеннага канфлікту. 5 лютага дзяржскаратар США Колін Паўэл вытсупае ў Савеце Бяспекі ААН па гэтаму пытанню, з мэтай пераканаць міжнародную супольнасць у наяўнасці ў Садама Хусейна ЗМЗ і сувязяў з тэрарыстамі.
Напярэдадні ўварвання афіцыйная пазіцыя ЗША заключалася ў тым, што Ірак парушае асноўныя палажэнні рэзалюцыі Савета Бяспекі ААН № 1441 і займаецца распрацоўкай зброі масавага паражэння (у прыватнасці, закупка Іракам алюмініевых трубак была прадстаўлена як доказ распрацоўкі цэнтрыфуг для ўзбагачэння ўрану і атамнай зброі), і што неабходна раззброіць Ірак сілавым шляхам. ЗША і Вялікабрытанія планавалі правесці галасаванне ў Савеце Бяспекі па распрацаванай імі адпаведнай рэзалюцыі, але адмовіліся ад гэтага, бо Расія, Кітай і Францыя далі зразумець, што накладуць вета на любую рэзалюцыю, якая змяшчае ўльтыматум, які дазваляе выкарыстоўваць сілу супраць Іраку.
Праігнараваўшы гэта, Злучаныя Штаты пачалі ваенную агрэсію.
Сілы бакоў У аперацыі была задзейнічана групоўка войск ЗША і Вялікабрытаніі ў зоне Персідскага заліва, якая налічвала да 280 тысяч чалавек. Яна была большай часткай разгорнута на тэрыторыі Кувейта і працягвала павялічвацца. Групоўка баявой авіяцыі ВПС кааліцыі налічвала больш за 1000 баявых самалётаў F-14, F-18 і інш., верталёты AH-64 Apache і інш. На ўзбраенні войскі кааліцыі мелі больш за 800 амерыканскіх танкаў M1 Abrams, каля 120 брытанскіх танкаў Challenger, больш за 600 амерыканскіх бронемашын M-2/М-3 Bradley і каля 150 брытанскіх бронемашын Warrior, самаходныя гаўбіцы і сістэмы залпавага агню, сучасныя на той момант сістэмы разведкі і навядзення, надзейныя каналы сувязі. У Персідскім заліве была разгорнута буйная карабельная групоўка, у т. л. 5 амерыканскіх і 1 брытанскі авіяносцы. Аснову ўдарнай групоўкі стваралі амерыканскія 3-я пяхотная дывізія і 1-я дывізія марской пяхоты.
Таксама ў ваеннай агрэсіі прымалі ўдзел 2000 аўстралійскіх салдат і 194 польскіх байцоў спецатрада «Гром».
Ім супрацьстаяла іракская армія колькасцю 375 тысяч вайскоўцаў, 40—60 тысяч паўвайсковых і паліцэйскіх фарміраванняў і 650 тысяч рэзервістаў. На ўзбраенні ў іракскай арміі мелася каля 2,5 тысяч танкаў (пераважна састарэлыя Т-55 і Т-62, а таксама Т-72), каля 1,5 тысячы баявых машын пяхоты БМП-1 і БМП-2 і каля 2 тысяч артылерыйскіх гармат калібрам звыш за 100 мм. На ўзбраенні былі рэактыўныя сістэмы залпавага агню, аператыўна-тактычныя ракеты «Эль-Хусейн» і «Луна-М». У іракскай арміі мелася прыкладна 300 баявых самалётаў (амаль без выключэння тэхнічна няспраўных), 100 баявых і каля 300 транспартных верталётаў. Сілы супрацьпаветранай абароны былі даволі шматлікімі і разнастайнымі, але яны прайгравалі ў магчымасцях радыёэлектроннай барацьбы праціўніку. Ірак чакаў нападу адразу з некалькіх напрамкаў, і яго сілы былі расцягнуты. Самая вялікая групоўка была на поўначы. Гэта тлумачылася тым, што тут шмат гадоў не заціхала вайна з курдамі. Таксама чакалася, што Турцыя прадставіць сваю тэрыторыю для ўварвання. Частка сіл была разгорнута на ўсходзе, у раёнах прылеглых да Ірана. Групоўка на поўдні, блізу Кувейта была самая слабая.
ЗША заяўлялі, што рашэнне аб прымяненні ваеннай сілы супраць Ірака падтрымліваюць 45 дзяржаў свету. 15 з іх афіцыйна не абвясцілі пра гэта, але былі гатовы даць сваю паветраную прастору для ўдараў па Іраку.
Уварванне
Актыўная фаза аперацыі доўжылася 26 дзён. 1 мая Джордж Буш абвясціў аб завяршэнні ваенных дзеянняў і пачатку ваеннай акупацыі.
Асноўны напрамак
19 сакавіка 2003 года Прэзідэнт ЗША Джордж Уокер Буш абвясціў аб пачатку вайны з Іракам. Сістэма супрацьпаветранай абароны на поўдні і захадзе Ірака адразу ж была выведзена з ладу авіяўдарамі і сродкамі радыёэлектроннай барацьбы. Наступнай ноччу былі нанесены ўдары крылатымі ракетамі марскога базавання і авіяцыйнымі высокадакладнымі боепрыпасамі па стратэгічна важных ваенных і ўрадавых аб’ектах, у тым ліку ў Багдадзе. За першыя суткі авіяцыя саюзнікаў здзейсніла каля 1700 самалётавылетаў.
Ваенная аперацыя УС ЗША і іх саюзнікаў супраць Ірака афіцыйна пачалася 20 сакавіка ў 05:33 раніцы па мясцовым часе. Кааліцыйныя войскі папярэдне захапілі дэмілітарызаваную зону на мяжы Кувейта і Ірака. Камандаваў сіламі генерал Томі Фрэнкс.
Амерыканскія войскі на мяжы Кувейта і Ірака пачалі інтэнсіўную артылерыйскую падрыхтоўку. Экспедыцыйныя атрады марской пяхоты і 3-й мотапяхотнай дывізіі перасеклі мяжу і распачалі наземную аперацыю ў ІракуКриворучка А. П., Рощупкин В. Т. Багдадский вождь: взлёт и падение… Политический портрет Саддама Хусейна и его режима на региональном и глобальном фоне2008; с 415. isbn978-5-392-00071-5 . На поўдні ім супрацьстаялі іракскія 11-я і 51-я дывізіі.
Дэзарганізаваныя пад авіяцыйнымі і ракетна-артылерыйскімі ўдарамі часці іракскай 51-й дывізіі адышлі ў Басру. Саюзнікі не сталі штурмаваць горад, таму яго заблакавалі часці брытанскай арміі. 3-я амерыканская дывізія рухалася на захад і далей на поўнач. Тым часам 1-я дывізія марской пяхоты прасоўвалася праз цэнтр краіны на паўночны захад па аўтамагістралі Басра — Багдад, а брытанская 7-я танкавая брыгада рухалася ў міжрэччы Тыгра і Еўфрата таксама ў бок сталіцы. 22 сакавіка перадавыя брытанскія часці з ходу занялі нафтавыя вышкі за некалькі кіламетраў на паўночны захад ад Басры. З-за пагрозы вулічных баёў войскі кааліцыі абышлі горад з абодвух бакоў. Ён быў пазбаўлены электрычнасці, падвозу прадуктаў, пачаўся голад.
Тактыка саюзнікаў прадугледжвала абыход іракскіх вузлоў супраціўлення. Галоўны ўдар быў скіраваны на сталіцу — Багдад.
Другі эшалон іракскай 11-й пяхотнай дывізіі знаходзіўся ў раёне Насірыі. Горад меў важнае стратэгічнае значэнне, з’яўляючыся месцам перасячэння галоўных магістралей поўдня краіны. Таксама непадалёк размешчаны ваенны аэрадром Таліль. Тут шляхі двух ударных груповак саюзнікаў перакрыжаваліся. 3-я пяхотная дывізія ЗША 21 сакавіка рассеяла войскі, якія абаранялі аэрадром. На наступны дзень быў захоплены мост цераз раку Еўфрат на поўнач ад Насірыі. Войскі рушылі далей праз пустыню, не штурмуючы сам горад. 1-я дывізія марской пяхоты дасягнула горада ўвечары. Невялікая тылавая калона 23 сакавіка выпадкова заехала ў горад, была блакавана і панесла значныя страты. Было прынята рашэнне ісці на дапамогу, што прывяло да новых страт у гарадскім баі. У выніку загінула 29 амерыканцаў.
Захапіўшы аэрадром Таліль, амерыканцы атрымалі важную базу ў паўднёвым Іраку. Праз аэрадром Таліль кааліцыйныя войскі атрымалі магчымасць хуткага папаўнення.
3-я пяхотная дывізія імкліва рухалася наперад цераз пустыню. 23 сакавіка войскі выйшлі да Самавы. Тут не было рэгулярных іракскіх часцей, але амерыканцы не сталі штурмаваць горад, абсталяваўшы паблізу базу забеспячэння. Далей амерыканцы рушылі да горада Наджаф, дзе стварылі новую базу з аэрадромам. Адсюль да Багдада заставалася 160 км. Такім чынам, за 3,5 сутак дывізія пераадолела 350 км.
23 сакавіка іракская 6-я танкавыя брыгада дывізіі Рэспубліканскай гвардыі «Медына» высунулася ў бок горада Кербела, каб закрыць праход амерыканцам у бок Багдада. Насустрач ім з палявога аэрадрома вылецелі 30 амерыканскіх верталётаў. Пераадольваючы суцэльную гарадскую забудову, машыны трапілі пад абстрэл. Адзін падбіты верталёт прызямліўся, а яго экіпаж трапіў у палон. Іншыя машыны з пашкоджаннямі вярнуліся на базу.
Да 27—28 сакавіка моцная пясчаная бура замарудзіла прасоўванне амерыканскіх войскаў. Тым часам 3-я пяхотная дывізія вяла баі ў прыгарадах Наджафа і Куфы. Асабліва жорсткі супраціў амерыканцам аказала група іракскіх войскаў у прыгарадзе Куфы — Кіфле. Амерыканская авіяцыя ва ўмовах буры працягвала баявыя вылеты, чым не дала магчымасці іракцам перакінуць у раён баявых дзеянняў падмацаванні. Іракскія танкісты ў раёне Кербелы неслі страты і да пачатку красавіка пацярпелі разгром. 29 сакавіка машына, кіраваная смяротнікам, была ўзарвана ў Наджафе, загінулі чатыры амерыканцы.
30 сакавіка — 4 красавіка 2003 года мела месца бітва за горад Самава«American troops using tanks and attack helicopters engaged in heavy fighting with Iraqi forces at the town of Samawah, about 150 miles south of Baghdad»Iraq claims 350 civilian fatalities in first week // «The Irish Times» ад 28 сакавіка 2003. 82-я паветрана-дэсантная дывізія і 2 (70)-ы танкавы і 1 (41)-ы пяхотны батальёны амерыканскай 1-й танкавай дывізіі, якія ішлі ў авангардзе кааліцыйных сіл, аблажылі горад, адрэзаўшы іракскі гарнізон у Кербеле ад асноўных сіл.
2 красавіка амерыканская 3-я пяхотная дывізія пераправілася цераз Еўфрат пад Кербелай і павяла наступленне на Багдад.
1-я дывізія марской пяхоты ад Насірыі пасля аператыўнай паўзы павяла наступленне на Эль-Кут, дзе сутыкнулася з пяхотнай дывізіяй Рэспубліканскай гвардыі «Багдад», а крыху пазней і з танкавымі падраздзяленнямі. 4 красавіка непадалёк Багдада іракскія гранатамётчыкі паразілі два амерыканскіх «Абрамсы». Дывізія «Багдад» хутка трапіла ў аператыўнае акружэнне, а танкісты адступілі на ўсход ад сталіцы.