Чацвёртая бітва за Брэгу — адна з бітваў грамадзянскай вайны ў Лівіі.

Храналогія падзей 13 ліпеня скончылася патавая ваенная сітуацыя, якая працягвалася з красавіка, калі атрады ПНС пачалі новае наступлненне ў кірунку Брэгі. Асобныя СМІ яшчэ 16-20 ліпеня паведамлялі пра перамогу байцоў апазіцыі ў горадзе, аднак ледзь пачаўшыся, наступленне сутыкнулася з цяжкасцю размініравання мясцовасці, бо ў сіл рэвалюцыянераў не было ні дастатковай колькасці інжынераў, ні спецыяльнай тэхнікі. У далейшым Аль-Джазіра паведаміла што паміж Адждабіяй і Сіртам (пераважна ў раёне Брэгі) знаходзілася прыблізна 60 тысяч мін, з якіх станам на 22 верасня абясшкоджана 21 тысяча. Такім чынам, тэмп наступлення рэзка знізіўся, а інфармацыя з фронту паступала вельмі рэдкаLibyan rebels step up offensive // NewsToday, 16 July 2011. З іншага боку, войскі Кадафі, якія з’яўляліся мішэнню для авіяцыі НАТА, таксама былі пазбаўлены манеўру. Давалі аб сабе ведаць і страты ў цяжкай тэхніцы (да чэрвеня—ліпеня 2011 года актыўнасць танкаў прыхільнікаў Кадафі, якія станавіліся мішэнню для заходняй авіяцыі, значна знізілася), аднак яны кампенсаваліся актыўнасцю артылерыі кадафістаў. Яна заставалася актыўнай на ўсіх франтах.

28 ліпеня пры нявысветленых абставінах быў забіты начальнік штаба арміі рэвалюцыянераў Абдул Фатах Юніс. Ён быў адкліканы ў Бенгазі з участку баявых дзеянняў у горадзе Брэга. Па словах кіраўніка Нацыянальнага пераходнага савета (НПС) Мустафы Абдэля-Джаліля, Юніс павінен быў далажыць аб бягучай сітуацыі. Па дарозе ён і яшчэ два афіцэры былі забітыя Па чутках, камандзіра везлі ў Бенгазі для допыту па падазрэнні яго ў сувязях з Кадафі. Кіраўнік НПС заявіў, што смерць Юніса — справа рук наймітаў лаялістаў, якія праніклі ў шэрагі рэвалюцыянераўРенат Абдуллин Смерть предателям? // Московский комсомолец, № 25706 от 30.07.2011 г.. У далейшым з’явілася непацверджаная інфармацыя, што заказчыкаў, а затым і выканаўцаў забойства ўдалося знайсці, аднак імёны іх не называліся з-за небяспекі эскалацыі міжплемянных канфліктаў.

11 жніўня прадстаўнік рэвалюцыянераў Мухамед аль-Раджан заявіў інфармацыйнаму агенцтву Associated Press, што сілам ПНС атрымалася ўзяць БрэгуHadeel Al-Shalchi Libya rebels claim victory in key oil terminal//Associated Press, 11 August 2011 копия. Пры гэтым працягваліся баі ў прамысловай зоне горада, дзе знаходзяцца прадпрыемствы па перапрацоўцы нафтыLibya Live Blog // Al Jazeera Blogs. 12 жніўня дзяржаўнае тэлебачанне Лівіі пацвердзіла факт кантролю рэвалюцыянерамі 3-га жылога масіва (Усходняя Брэга), аднак заявіла, што ўрадавыя войскі па-ранейшаму кантралююць заходнюю частку горадаLibyan Rebels Seize Districts of Brega, Ban Calls for End to Crisis //Al-Manar TV Lebanon, 12 August 2011. 14 жніўня з’явіліся паведамленні аб узяцці тэрыторыі ўніверсітэта і 2-га жылога масіва Брэгі рэвалюцыянерамі Ливийские повстанцы и армия сражаются за Эз-Завию // Вести, 14.08.2011 г. Battle for Libya: on Brega`s frontline // Youtube. 15 жніўня фіксаваліся баі арміі ПНС з войскамі Кадафі ля нафтаперапрацоўчага комплексу. Напярэдадні лаялісты, па словах рэвалюцыянераў, узарвалі нафтавы танкер у порце Брэгі Libyan rebels have clashed with Gaddafi’s forces around oil installations in the eastern town of Brega // Al Jazeera Live Blog 15 August 2011 — 15:44 — Libya. 16 жніўня войскі Кадафі ўпершыню з пачатку грамадзянскай вайны ўжылі ракеты. Паведамлялася, што ракета была запушчана ў 80 кіламетрах на ўсход ад Сірта і ўпала ў пустыні, паблізу ад Брэгі. Ахвяраў нямаGaddafi forces 'fire scud missile' // Al Jazeera — Africa, 16 August 2011. 19 жніўня атрады паўстанцкай арміі ўзялі пад кантроль Брэгу і ўсе яе стратэгічныя аб’екты, аб чым паведаміў ваенны прадстаўнік ПНС Ахмед ЛазніEastern oil terminal Brega seized: Libyan rebels // The Hindu, 20 August 2011.

21 жніўня тэлеканал Аль-Арабія паведаміў, што сілы Кадафі паміж Брэгай і Сіртам вядуць перамовы і гатовы здацца рэвалюцыянерамBreaking: The end of Qaddafi? Update: Qaddafi’s son captured; Update: Compound surrounded; Update: Qaddafi in Algeria? Update: Qaddafi’s son attacked — live on the air; Update: White House issues statement //Al Arabiya. Тым не менш, і пасля гэтага баі на Усходнім фронце працягваліся. 22 жніўня Аль-Джазіра пацвердзіла, што рэвалюцыянеры кантралююць нафтавы комплекс Брэгі і ўвесь горад, а войскі Кадафі адступілі ў напрамку Башыраتحرير البريقه // Youtube.

Значэнне Пасля ўзяцця Брэгі паўстанцы захапілі Рас-Лануф і пачалі бітву за Бін-Джавад.

Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:2011 год у Лівіі Брэга Катэгорыя:Канфлікты 2011 года Катэгорыя:Ліпень 2011 года Катэгорыя:Жнівень 2011 года