Юрый Вінар (, 20 лістапада 1909, Радвар, Германія — 11 мая 1991, Будзішын, Германія) — лужыцкі пісьменнік, паэт, педагог і кампазітар.

Біяграфія Нарадзіўся 20 лістапада 1909 года ў Радвары ў сям'і паштальёна. З 1915 па 1920 год навучаўся ў народнай школе ў Будзішыне. У 1920 годзе паступіў у Вышэйшую школу ў Будзішыне, якую скончыў у 1928 годзе. З 1928 па 1932 год вывучаў педагогіку, этнаграфію і музыку ў Дрэздэне. З 1932 года працаваў настаўнікам у Камянцы да пачатку Другой сусветнай вайны, калі быў прызваны на фронт. Пасля вайны да 1951 года працаваў настаўнікам, быў дацэнтам Сербалужыцкага педагагічнага інстытута. У гэты ж час заснаваў некалькі харавых таварыстваў. З 1951 па 1960 год быў дырэктарам Сербалужыцкага нацыянальнага ансамбля. З 1960 года быў дырэктарам музычнай школы мастацтваў. Быў членам Старшынскага саюза арганізацыі «Домавіна» і членам Прэзідыума Саюза кампазітараў.

Сачыненні

Паэзія

Šerjenja a błudnički, 1954 Hornc pjenjez, 1955 Chutna lyra, žort, satira, 1960 Kisy kał a w mlóce jahł, 1972 Serbska poezija, 1981

Проза

Farar a Mathilda, 1961 Hrěšna wjes, 1963

Драматургія

Kašpork braška/ Kašpork lěkari, 1959

Узнагароды

У 1951 годзе быў удастоены Нацыянальнай прэміі ГДР; Прэмія імя Якуба Чышынскага (1968). Срэбраны медаль імя Ёганеса Бехера (1968). Залаты медаль імя Ёганеса Бехера (1969). Заслужаны дзеяч культуры ГДР (1975). Медаль Артура Бекера (1976).

Літаратура Гугнин А. А., Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней, Российская академия наук, Институт славяноведения и балканистики, научный центр славяно-германских отношений, М., 1997, стр. 169, ISBN 5-7576-0063-2 «Wulkeho Słowjanow splaha»/ Mysle k róčnicy 100. narodnin serbskeho kulturnika Jurja Winarja , Rozhlad, № 11, 2009

Спасылкі

Біяграфія Бібліяграфія Бібліяграфія

Катэгорыя:Лужыцкамоўныя паэты Катэгорыя:Верхнялужыцкія пісьменнікі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі імя Якуба Чышынскага Катэгорыя:Лаўрэаты Нацыянальнай прэміі ГДР