«Віцебск» — беларускі футбольны клуб з горада Віцебск, заснаваны ў 1960 годзе. З 1992 года выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі (акрамя 2003, 2005, 2012—2014 і 2023 гадоў).

Гісторыя Каманда створана ў 1960 годзе. У савецкія часы выступала ў другой лізе чэмпіянату СССР.

У Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі каманда выступала з 1992 па 2011 (акрамя сезонаў 2003 і 2005 гадоў). Лепшыя сезоны клуб праводзіў у 1990-х гадах, калі трывала вёў барацьбу за медалі, атрымаў перамогу ў Кубку Беларусі. У першай палове 2000-х гульня пайшла на спад, і двойчы (па выніках сезонаў 2002 і 2004) клуб выбываў у Першую лігу, але адразу вяртаўся ў вышэйшы дывізіён. Другая палова 2000-х прывяла да чарговага ўздыму віцебскага клуба, які, хоць і не змагаўся за медалі, але знаходзіўся ў верхняй палове табліцы.

З 2009 года пачаўся чарговы заняпад. Каманда займала месца ўнізе, недалёка ад зоны вылету. У сезоне 2011 няўдалы фініш пакінуў каманду на перадапошнім месцы. Саступіўшы ў пераходных матчах мінскаму «Партызану» (0:2 і 2:1), каманда выбыла ў Першую лігу.

У Першай лізе (2012—2014) У сезоне 2012 каманда вяла барацьбу за вяртанне ў эліту. Да апошняга моманта віцебскі клуб захоўваў шанцы на другое месца, якое давала права на стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе, але ў выніку віцябляне скончылі сезон трэцімі.

Сезон 2013 пачаўся для каманды няўдала, але пазней клуб выйшаў на другую пазіцыю ў турнірнай табліцы. У сярэдзіне 2013 клуб з-за дрэннага фінансіравання пакінулі асноўныя ігракі, але «Віцебск» працягваў весці барацьбу за месца ў эліце. У выніку, аднак, клуб зноў апынуўся на трэцім месцы і зноў не здолеў вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

У сезоне 2014 клуб узмацніўся моцнымі для ўзроўня Першай лігі ігракамі, што дазваляла разлічваць на добрыя вынікі ў чэмпіянаце. Але, віцебскі клуб пацярпеў паражэнні ад асноўных канкурэнтаў і ў выніку скончыў першы круг на пятым месцы. Пасля гэтага ў ліпені 2014 года быў звольнены галоўны трэнер Юрый Канаплёў. Разам з новым трэнерам Сяргеем Вехцевым клуб стаў выступаць лепей і неўзабаве выйшаў на трэці радок, які здолеў захаваць да канца чэмпіянату. У стыкавых матчах «Віцебск» перайграў магілёўскі «Дняпро» (2:0, 1:1) і праз тры гады вярнуўся ў Вышэйшую лігу.

Папярэднія назвы «Чырвоны сцяг» (1960—1963) «Дзвіна» (1963—1985) «Віцязь» (1985—1988) КІМ (1989—1994) «Дзвіна» (1994—1995) «Лакаматыў-96» (1996—2002) «Лакаматыў» (2003—2006) «Віцебск» (з 2007 года)

Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 1992/1993, 1994/1995 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 1993/1994, 1997 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2003 Уладальнік Кубка Беларусі: 1998

Цяперашні склад Станам на жнівень 2026 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба.

! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"

! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"

! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"

Ігракі ў арэндзе

Трэнерскі штаб Сяргей Гурэнка (нар. 1972) — галоўны трэнер Антон Мацвяенка — трэнер Арцём Скітоў — (нар. 1991) трэнер Мікіта Гурэнка — трэнер-аналітык Сяргей Верамко (нар. 1982) — трэнер брамнікаў

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 1992 Першая (Д1) 6 15 7 3 5 21–14 17 1/8 фіналу 1992/93 Першая (Д1)2 32 18 11 3 55–21 47 Паўфінал 1993/94 Першая (Д1)3 30 17 9 4 32–14 43 1/8 фіналу 1994/95 Першая (Д1) 2 30 16 13 1 46–15 45 1/16 фіналу 1995 Першая (Д1) 7 15 5 5 5 12–12 20 1/16 фіналу 1996 Першая (Д1) 5 30 13 10 7 48–27 49 Чвэрцьфінал 1997 Першая (Д1) 3 30 18 5 7 46–30 59 Уладальнік 1998 Вышэйшая (Д1) 4 28 14 6 8 35–24 48 1/8 фіналу Змена назваў ліг 1999 Вышэйшая (Д1) 11 30 9 7 14 40–45 34 Чвэрцьфінал 2000 Вышэйшая (Д1) 11 30 8 7 15 34–50 31 1/8 фіналу 2001 Вышэйшая (Д1) 12 26 4 7 15 18–51 19 1/16 фіналу 2002 Вышэйшая (Д1) 14 26 3 0 23 20–77 9 Чвэрцьфінал Вылет у Першую лігу 2003 Першая (Д2) 1 31 23 4 4 59–22 73 Чвэрцьфінал Выхад у Вышэйшую лігу 2004 Вышэйшая (Д1) 15 31 8 3 20 35–58 27 1/16 фіналу Вылет у Першую лігу 2005 Першая (Д2) 2 30 21 7 2 76–23 70 1/16 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу 2006 Вышэйшая (Д1) 6 26 9 11 6 21–18 38 1/8 фіналу 2007 Вышэйшая (Д1) 8 26 9 8 9 25–28 35 1/8 фіналу 2008 Вышэйшая (Д1) 5 30 14 9 7 39–26 51 Чвэрцьфінал 2009 Вышэйшая (Д1) 10 26 10 2 14 26–37 32 1/16 фіналу 2010 Вышэйшая (Д1) 9 33 7 11 15 31–52 32 1/8 фіналу 2011 Вышэйшая (Д1) 11 33 8 8 17 29–46 32 1/16 фіналу Пераходныя матчы 2 1 0 1 2–3 Вылет у Першую лігу 2012 Першая (Д2) 3 28 19 2 7 57–30 59 1/16 фіналу 2013 Першая (Д2) 3 30 16 7 7 40–29 55 1/16 фіналу 2014 Першая (Д2) 3 30 15 5 10 44–30 50 Чвэрцьфінал Пераходныя матчы 2 1 1 0 3–1 Выхад у Вышэйшую лігу 2015 Вышэйшая (Д1) 13 26 4 9 13 21–47 21 1/8 фіналу 2016 Вышэйшая (Д1) 6 30 12 6 12 30–26 42 1/8 фіналу 2017 Вышэйшая (Д1) 8 30 12 7 11 35–38 43 1/8 фіналу 2018 Вышэйшая (Д1) 4 30 19 5 6 47–20 62 Фіналіст 2019 Вышэйшая (Д1) 13 30 8 7 15 24–39 31 1/8 фіналу 2020 Вышэйшая (Д1) 12 30 8 12 10 30–38 36 Чвэрцьфінал 2021 Вышэйшая (Д1) 7 30 9 10 11 37–41 37 Паўфінал 2022 Вышэйшая (Д1) 15 30 4 10 16 28–49 22 Чвэрцьфінал Вылет у Першую лігу 2023 Першая (Д2) 3 32 23 4 5 68–22 73 Чвэрцьфінал Пераходныя матчы 2 1 1 0 1–0 Выхад у Вышэйшую лігу 2024 Вышэйшая (Д1) 5 30 14 5 11 33–25 47 Паўфінал 2025 Вышэйшая (Д1) 12 30 9 4 17 37–46 28 Паўфінал

Міжнародныя кубкі Сезон Кубак РаўндКлуб Першыя матчы Адказныя матчыВынік1998/1999Кубак КубкаўКв. раўндЛеўскі1:8 ()1:1 ()2:91999Кубак Інтэртота1 раўндВартэкс1:2 ()2:2 ()3:42019/2020Ліга Еўропы1 кв. раўндКуПС0:2 ()1:1 ()1:3

Галоўныя трэнеры

Пётр Васілеўскі (1989—1991) Віктар Трубіцын (студзень 1992—1994) Вячаслаў Акшаеў (1995—1999) Віктар Трубіцын (1999 — чэрвень 2000) Ігар Гасюта (2000) Віктар Навумаў (2001 — сакавік 2002) Віктар Трубіцын ( у сакавіку — красавіку 2002) Віктар Шуганаў (красавік — снежань 2002) Георгій Кандрацьеў (студзень 2003 — лістапад 2004) Сяргей Ясінскі (2005 — чэрвень 2006) Андрэй Чарнышоў (чэрвень 2006 — красавік 2007) Юрый Канаплёў ( у маі — снежні 2007; снежань 2007 — ліпень 2008) Аляксандр Хацкевіч (ліпень 2008 — ліпень 2009) Юрый Канаплёў (жнівень 2009 — снежань 2010) Сяргей Бароўскі (снежань 2010 — жнівень 2011) Аляксандр Сінкавец (жнівень — снежань 2011) Юрый Канаплёў (люты 2012 — ліпень 2014) Сяргей Вехцеў (ліпень 2014 — ліпень 2015) Сяргей Ясінскі ( у ліпені — жніўні 2015; жнівень 2015 — снежань 2020) Яўген Чарнухін (снежань 2020 — жнівень 2022) Сяргей Ясінскі (жнівень — лістапад 2022) Аляксандр Паўлаў (лістапад 2022 — верасень 2024) Сяргей Ясінскі (верасень 2024 — красавік 2025) Арцём Косак ( у красавіку 2025) Ігар Слесарчук (красавік — верасень 2025) Максім Разумоў ( у верасні 2025) Сяргей Гурэнка (з верасня 2025)

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт

Віцебск

Катэгорыя:1960 год у Віцебску