Антыкліна́ль, антыклінальная складка — форма залягання пластоў горных парод, складка, павернутая пукатасцю ўверх.
Месца перагіну пластоў пароды называюць замком, паверхню, якае злучае перагіны — восевай паверхняй, бакі антыкліналі — крыламі.
У залежнасці ад становішча восевай паверхні і нахілу крылаў вылучаюць антыкліналі: прамая, нахіленая, перакуленая, ляжачая. Паводле абрысу ў плане: лінейная (калі даўжыня значна перавышае шырыню), брахіантыкліналь (калі даўжыня некалькі большая за шырыню) і геалагічны купал (калі шырыня прыкладна роўная даўжыні).
Літаратура — С. 104.
Геологический словарь: в 2-х томах. / Под редакцией К. Н. Паффенгольца и др. — М.: Недра, 1978.
Спасылкі АНТИКЛИНАЛЬ // Экологический центр «Экосистема»™
Катэгорыя:Структурная геалогія