Амбро́зія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне Аднагадовая травяністая апушаная расліна са сцяблом вышынёй 20—200 (20—150Чёрная книга флоры Средней России. Чужеродные виды растений в экосистемах Средней России ) см і моцным разгалінаваным коранем, пранікаючым на глыбіню да 4 м.

Сцябло разгалінаванае ў верхняй частцы. Верхняе лісце чаргаванае, перыстараздзельная і амаль сядзячая, ніжняе — супраціўнае, на кароткіх чаранках. Верхні бок лісця цёмна-зялёнага колеру, ніжні — шараваты. Пераважна аднадомная расліна. Мужчынскія (тычынкавыя) кветкі дробныя, жоўтыя, па 5—25 кветак у кошыках, сабраных у коласападобныя суквецці па канцах парасткаў. Жаночыя кветкі знаходзяцца па 2—3 у пазухах лісця. Плод — сухая сямянка.

Арэал і экалогія Амброзія палыналістая паходзіць з Паўночнай Амерыкі. Паўсюдна расце на тэрыторыі Канады, усходніх і паўднёва-ўсходніх штатаў ЗША. У 1863 годзе завезена ў Германію, потым у Францыю, распаўсюдзілася ў даліне ракі Рона, на тэрыторыі Бельгіі, Нідэрландаў, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Расіі, на Балканскім паўвостраве. У цяперашні час сустракаецца ў Еўропе, Малдове, Міжземнамор’еі, на Каўказе, на тэрыторыі Украіны, Расіі, Казахстана, у Сярэдняй і Малой Азіі, Іране, Кітаі, Японіі, Афрыцы, Аўстраліі, Паўднёвай Амерыцы.

Каранцінны від на тэрыторыі БеларусіРастения Беларуси // Гербарий ЦБС НАН Беларуси MSKH .

Расліна высушвае глебу, пагаршае яе ўрадлівасць, прыгнятае культурныя расліны на пасевах. На лугах і пашах выцясняе злакавыя і бабовыя расліны, зніжае кармавую якасць сена (з прычыны ўтрымання ў лісцях горкіх эфірных алеяў жывёла іх не паядае). Пылок амброзіі палыналістай з’яўляецца алергенам.

Літаратура

Спасылкі

Чёрная книга флоры Средней России. Чужеродные виды растений в экосистемах Средней России Ambrosia artemisiifolia L. (Амброзия полыннолистная) // ИАС «ООПТ России»

Катэгорыя:Астравыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Інвазіўныя віды раслін Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе