Анапты́хія раснічастая (Anaptychia ciliaris) — від лішайнікаў з роду сямейства .
Батанічнае апісанне Слаявіна лішайніка буйная, цвёрдая, ляжачая або крыху прыўзнятая над субстратам у выглядзе кусцікаў карычнева-шэрага ці бураватага колеру. Часам утвараюцца падушачкі дыяметрам да 20 см. Лопасці з хвалістым краем, павіслыя, вілавата разгалінаваныя, з цёмнымі раснічкамі да 6 мм у даўжыню.
Пладовыя целы (апатэцыі) шматлікія, дыяметрам 4—6Анаптихия реснитчатая — Anaptychia ciliaris (L.) Koerb. // Экологический центр «Экосистема»™ мм (да 8 мм), сподкападобныя, сядзячыя або прыўзнятыя. Дыск апатэцыю пляскаты або ўвагнуты, карычнева-шэры, з тоўстым, часта зубчастым краем, голы ці з белым налётам. У сумцы 8 двухклетачных спор карычневага колеру.
Распаўсюджанне і экалогія Анаптыхія раснічастая распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Паўночнай Амерыкі і АфрыкіAnaptychia ciliaris в Красной книге Архангельской области // ООПТ России . Расце на кары і галінах лісцевых парод дрэў, пераважна асіны. Зрэдку сустракаецца на імшыстых скалах. Аддае перавагу адкрытым месцам (узлескі, лясныя паляны, берагі вадаёмаў).
Індыкатарная расліна на забруджанне атмасфернага паветра. Ахоўваецца на тэрыторыі Еўрапейскай часткі Расіі і ў Херсонскай вобласці Украіны.
Літаратура
Спасылкі
Анаптихия реснитчатая — Anaptychia ciliaris (L.) Koerb. // Экологический центр «Экосистема»™ Anaptychia ciliaris (L.) Körb. ex A. Massal. // Index Fungorum Anaptychia ciliaris в Красной книге Архангельской области // ООПТ России
Катэгорыя:Фісцыевыя Катэгорыя:Грыбы Еўропы Катэгорыя:Грыбы Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Грыбы Афрыкі