Стрэлкаліст звычайны, Стрэлкаліст стрэлкалісты, СтрэліцаВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927. (Sagittaria sagittifolia) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Апісанне Шматгадовая водная травяністая расліна з тоўстым кароткім карэнішчам. Лісце ў прыкаранёвай разетцы, суцэльнае, з гладкім краем, трох тыпаў: самыя ніжнія лісты лінейныя, па большай частцы пагружаныя, другі тып — плывучыя, з круглявай або падобнай на дзіду пласцінай, трэці тып — выходзяць з вады, на доўгіх чаранках, стрэлападобнай формы. Кветкі аднаполыя, белыя, фіялетавыя каля асновы. Плод — шматарэшак. На сталонах расліны часта ўзнікаюць ядомыя клубні, якія маюць да 50 % крухмалу, 8 % цукру.

Распаўсюджанне і экалогія Святлолюбівая расліна, гідрафіт, мезафіт, эўтроф. Расце на водна-балотных угоддзях. Распаўсюджаны ў Еўропе ад Ірландыі і Партугаліі да Фінляндыі і Балгарыі, сустракаецца ў Расіі (уключаючы Сібір і Каўказ), Украіне, Японіі, Турцыі, Кітаі, Аўстраліі, В’етнаме.

Гаспадарчае і прыроднае значэнне У некаторых краінах стрэлкаліст звычайны вырошчваецца ў харчовых мэтах. Карэнішчы і клубні расліны выкарыстоўваюцца ў кулінарыі і народнай медыцыне. Дэкаратыўная расліна.

У дзікай прыродзе з’яўляецца кормам для вадаплаўных птушак, вадзянога пацука і іншых жывёл, а таксама для свойскіх качак пры іх утрыманні на натуральных вадаёмахСтрелолист обыкновенный (лат. Sagittaria sagittifolia) // Прыродна-экалагічны музей (філіял Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка). У Паўночнай Амерыцы стрэлкаліст называюць белай бульбай індзейцаў, у Кітаі здаўна культывуецца як агародніна, вырошчваецца для атрымання крухмалу.

Ахова Уключаны ў Чырвоныя кнігі суб’ектаў Расійскай Федэрацыі: Іркуцкая вобласць, Рэспубліка Саха (Якуція). Таксама ўключаны ў Чырвоную кнігу Арменіі.

Сінонімы

Крыніцы

Літаратура

Цвелёв Н. Н. Род Стрелолист — Sagittaria // Флора европейской части СССР / Отв. ред. Ан. А. Фёдоров. — Л.: Наука, 1979. — Т. IV. Ред. тома Ю. Д. Гусев. — С. 164—167. — 355 с. — 3950 экз.

Спасылкі

Стрелолист обыкновенный — Sagittaria sagittifolia L. // Экологический центр «Экосистема»™, А. С. Боголюбов Стрелолист обыкновенный (лат. Sagittaria sagittifolia) // Прыродна-экалагічны музей (філіял Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка) Растения Беларуси. Sagittaria sagittifolia L. // Гербарый ЦБС НАН Беларусі

Катэгорыя:Шальнікавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Водныя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Харчовыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе