Сяргей Васілевіч Ложачнік () — дзеяч органаў мясцовага кіравання ў Беларусі.
Біяграфія Беларус. У 2007 годзе скончыў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання па спецыяльнасці «машыны і апараты харчовых вытворчасцей», прысвоена кваліфікацыя інжынер-механік; у 2013 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «кіраванне аграпрамысловым комплексам».
Працоўную дзейнасць пачаў у 2001 годзе механікам сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Крутагор’е-Петкавічы» Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.
У 2001—2002 гадах механік па рамонце і наладцы абсталявання мясной прамысловасці каўбаснага цэха калгаса імя Карла Маркса Валожынскага раёна Мінскай вобласці. У 2002—2004 фармоўшчык каўбасных вырабаў трэцяга разраду; аператар лініі прыгатавання фаршу пятага разраду ТАА «Віказ» Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. У 2004—2009 гадах інжынер-тэхнолаг, з 2007 г. начальнік каўбаснага цэха ААТ «Агракамбінат „Дзяржынскі“» Мінскай вобласці. У 2009—2011 гадах начальнік Дзяржаўнай харчовай інспекцыі па якасці і стандартызацыі — галоўны дзяржаўны інспектар Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь
У 2011—2013 дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Шчучынскі масласырзавод» Гродзенскай вобласці.
З 5 сакавіка 2013 года старшыня Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта.
12 верасня 2019 года прызначаны старшынёй Лідскага райвыканкама. Займаў гэтую пасаду да восені 2024 года, калі яго змяніў Аляксандр ВярсоцкіАлександр Версоцкий единогласно утверждён депутатами районного Совета депутатов в должности председателя Лидского райисполкома.
Сям’я Жанаты, выхоўвае дачку.
Спасылкі Біяграфія
Катэгорыя:Старшыні Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Старшыні Лідскага раённага выканаўчага камітэта