Сіга — карта Японіі — японская прэфектура ў рэгіёне Кансай, на востраве Хонсю. Плошча прэфектуры — 4017,36 км², насельніцтва — 1 416 207 чалавек (1 ліпеня 2014), шчыльнасць насельніцтва — 352,52 чал./км². Адміністрацыйны цэнтр — горад Оцу.
Геаграфія Сіга мяжуе з прэфектурамі Фукуі на поўначы, Гіфу на ўсходзе, Міэ на поўдні і Кіёта на захадзе.
Біва — самае вялікае возера ў Японіі, займае сёмую частку тэрыторыі прэфектуры. Тэрыторыю прэфектуры атачаюць горныя хрыбты Хіра, Ібуку і Судзукі.
На поўначы прэфектуры — халодныя зімы і снегапады.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел У прэфектуры сіга размешчана 13 гарадоў і 3 павета (6 пасёлкаў).
Катэгорыя:Кансай
Катэгорыя:Прэфектуры Японіі