Дорыян () — магутны трапічны цыклон, які ўтварыўся ў Атлантычным акіяне ў канцы жніўня 2019 года і закрануў Багамскія астравы і паўднёвы ўсход ЗША.
28 жніўня агенцтва EFE паведаміла, што ахвярай стыхіі ў Пуэрта-Рыка стаў мужчына сталага векуnashaniva.by.
Да 1 верасня ўраган дасягнуў максімальнай сілы, пяці балаў па пяцібальнай шкале. Хуткасць ветру ў эпіцэнтры цыклону складала 295 км/г, пры парывах яна дасягала 354 км/гnashaniva.by.
2 верасня эпіцэнтр урагану знаходзіўся за 170 км на ўсход ад Палм-Біч (штат Фларыда). На Багамах вецер выклікаў уздым узроўню вады на некалькі метраў, у выніку чаго многія будынкі заліло вышэй за дахnashaniva.by; загінула сама меней 50 чалавекeuronews.com, былі пашкоджаны або цалкам знішчаны каля 13 тысяч дамоўpolskieradio24.pl. Паводле Чырвонага Крыжа, ураган моцна пашкодзіў або знішчыў амаль палову дамоў на астравах Вялікі Багама і Абака. Па дадзеных ААН, каля 70000 чалавек спатрэбілася жыццёва неабходная дапамога: пітная вада, ежа, лекі і прытулакsvaboda.org.
У ЗША адмянілі 1034 авіярэйсы з-за пагрозы ўрагануnashaniva.by. Рэжым надзвычайнага становішча абвясцілі штаты Фларыда, Джорджыя, Паўднёвая Караліна і Паўночная Караліна. Яшчэ раней Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адмяніў візіт у Польшчуnashaniva.by.
Паводле нацыянальнага цэнтра ЗША па сачэнні за ўраганамі да 3 верасня «Дорыян» аслабеў да трэцяй катэгорыі, максімальная хуткасць ветру складала 195 км/г. Нягледзячы на паслабленне «Дорыяна», у наступныя некалькі дзён ён застаецца магутным ураганамnashaniva.by.
Па стане на поўнач 5 верасня ўраган знаходзіўся на адлегласці 168 км ад найбуйнейшага горада Паўднёвай Караліны — Чарльстона. Шторм рухаўся ля берагоў ЗША з хуткасцю 11,2 км/гадз., максімальная хуткасць парываў ветру складала 184 км/гадз. Затым цыклон накіраваўся на паўночны ўсход, у бок Новай Шатландыі, несучы ліўневыя дажджы і паступова слабеючы.
Катэгорыя:Атлантычныя ўраганы Катэгорыя:Катастрофы 2019 года Катэгорыя:2019 год у ЗША Катэгорыя:Гісторыя Багамскіх Астравоў